Беларуская Служба

Прынамсі 28 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, пацярпелі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах

24.03.2025 17:02
Мясцовыя ўлады паведамілі ў панядзелак, што пацярпелі, сярод іншага, школа і бальніца.
Кіеў PAP/Vladyslav Musiienko

Прынамсі 28 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, пацярпелі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах на паўночным усходзе Украіны. Мясцовыя ўлады паведамілі ў панядзелак, што пацярпелі, сярод іншага, школа і бальніца.

«Праціўнік нанёс удар па цэнтры горада. Пашкоджаныя некалькі жылых дамоў і школа - дзеці знаходзяцца ў сховішчах, іх эвакуявалі, усе жывыя і здаровыя», - паведаміў начальнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Уладзімір Арцюх.

Выконваючы абавязкі мэра Сум Арцём Кабзар растлумачыў, што аб'ектам нападу быў прамысловы аб'ект, аднак у выніку нападу былі пашкоджаныя і іншыя будынкі.

«Сёння праціўнік нанёс удар па прамысловаму аб'екту. Пашкоджаныя жылы сектар і аб'екты гарадской інфраструктуры, у тым ліку дзіцячыя ўстановы і бальніца. Ёсць паведамленні аб параненых: 24 дарослых і 4 дзіцяці. На месцы здарэння працуюць усе выратавальныя службы», — напісаў ён у Тэлеграме.

ав