Беларуская Служба

4 чалавекі загінулі ў выніку расійскай атакі на Днепр ва Украіне

29.03.2025 08:13
У выніку атакі ў горадзе пачаліся пажары, паведамляе ДСНС Украіны.
        28
Месца падзення расійскага беспілотніка ў Дняпры позна ўвечары 28 сакавікаEPA/Dnipropetrovsk Regional State Administration / Dostawca: PAP/EPA

У ноч на 29 сакавіка 2025 года расійская армія нанесла ўдары па Украіне 172 ударнымі БПЛА «Шахед» і БПЛА розных тыпаў з напрамкаў: Мілерава, Курск, Прыморска-Ахтарск - Расія, Чаўда - Крым.

Узброеныя сілы Украіны паведамілі, што было збіта 94 ударных БПЛА, яшчэ 69 імітатараў беспілотных лятальных апаратаў праціўніка страчаны ў месцы знаходжання (без негатыўных наступстваў). Ад расійскага нападу пацярпелі Днепрапятроўская, Харкаўская і Сумская вобласці.

Чатыры чалавекі загінулі і 21 быў паранены ў выніку атакі расійскага беспілотніка на Днепр у цэнтральнай Украіне. Напад выклікаў вялікія разбурэнні і пажары ў горадзе. Пажар ахапіў 11 жылых дамах, АЗС і гасцінічна-рэстараным комплексе. Таксама пашкоджаныя больш за 20 аўтамабіляў.

Паводле звестак ДСНС, загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 21 атрымаў раненні. Самаму маладому пацярпеламу 19 гадоў, а самаму пажылому - 74 гады. У бальніцах застаюцца 13 параненых.

ПР/юл