Беларуская Служба

Рускія акупанты масава выкрадаюць украінскіх дзяцей

08.04.2022 12:49
Дзярждума, распрацоўвае закон, які павінен спрасціць працэдуру «ўсынаўлення» дзяцей з Украіны расяянамі.
Ілюстрацыя Крыніца: Facebook.com/MinistryofDefence.UA

Польскі партал niezalezna.pl піша пра вусцішныя маштабы прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію. Спасылаючыся на паведамленне ў Twitter Міністэрства абароны Украіны, партал паведамляе, што  Дзярждума распрацоўвае закон, які павінен спрасціць працэдуру «ўсынаўлення» дзяцей з Украіны расяянамі.

Тым часам, у чацвер, 7 красавіка, Служба бяспекі Украіны апублікавала перахопленую размову салдата ДНР з яго стрыечнай сястрой, якая жыве на акупаваных расійскімі войскамі тэрыторыях Запарожскай вобласці. У запісе гаворка ў прыватнасці аб згвалтаваннях, якія здзяйсняюць захопнікі. «Сярожа, ідзі і сам паглядзі, што тут адбываецца. Я заўсёды давярала табе. Я верыла, калі ты тлумачыў мне, хто такія «бандэраўцы», і ненавідзела іх. А цяпер, каго я маю ненавідзець?», – пытаецца ўкраінка з вёскі Тарасаўка цэнтральнай частцы Запарожскай вобласці на поўдні краіны. «Я не ведаю, як мне абараніць сваіх унучак ад гэтых «вызваліцеляў». Дзяўчынкам 10 і 14 гадоў. Мы частуем іх ежай, а яны ўрываюцца ў дамы і гвалцяць, не шкадуюць нават дзяцей, страляюць у ногі. Што мне рабіць? Яны ходзяць па вёсцы, распытваюць пра маладых дзяўчат і прапануюць у абмен за іх дызельнае паліва», – распавядае жанчына па тэлефоне.

Паводле стану на чацвер, 7 красавіка, з пачатку вайны Расіі супраць Украіну загінулі 167 дзяцей, 297 атрымалі раненні. Украінскі амбудсмэн Людміла Дзянісава адзначае, што прыведзеныя ёю дадзеныя не з'яўляюцца канчатковымі, так як немагчыма праверыць фактычнае лік забітых дзяцей на тэрыторыях, на якіх вядуцца ваенныя дзеянні, у прыватнасці ў Марыупалі, пісалі на партале niezalezna.pl.

эж

Вайна ва Украіне: з шасці пастаўленых мэтаў Пуцін мае шанцы дабіцца толькі дзвюх

07.04.2022 11:02
Мэта нумар адзін – адабраць у Украіны ды ўзяць пад татальны кантроль Данбас.

Дзясяткі мірных жыхароў забітыя і параненыя ў выніку ракетнай атакі на вакзал у Краматорску (абноўлена)

08.04.2022 15:41
На месцы працуюць паліцыя і ратавальнікі.