Беларуская Служба

11,4 млн украінцаў пакінулі свае дамы

09.04.2022 18:43
Юольшасць уцекачоў накіраваліся ў Польшчу (больш за 2, 6 млн), Румынію (больш за 670 тыс.) і Малдову (каля 405 тыс.).
Uchodźcy z Ukrainy przekraczają polsko-ukraińskie przejście graniczne w Korczowej
Uchodźcy z Ukrainy przekraczają polsko-ukraińskie przejście graniczne w KorczowejPAP/Darek Delmanowicz

Паводле звестак ААН, з 24 лютага, то-бок за 45 дзён расійскай агрэсіі, Украіну пакінулі 4,4 млн чалавек. 90% тых, хто з'ехаў – жанчыны і дзеці. Яшчэ 7,1 млн грамадзян засталіся ў краіне, але былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў пошуках бяспечнага месца. Такім чынам свой дом пакінула больш за чвэрць насельніцтва Украіны – 11,4 млн чалавек. У кожнай другой перамяшчэння сямʼі ёсць дзеці.

Паведамляецца таксама, што большасць уцекачоў накіраваліся ў Польшчу (больш за 2, 6 млн), Румынію (больш за 670 тыс.) і Малдову (каля 405 тыс.). Аднак ва UNHCR паведамляюць, што пасля прыбыцця ў гэтыя краіны многія ўкраінскія ўцекачы адправіліся далей на Захад.

эж

Прэм'ер-міністр Польшчы: уцекачы з Украіны - гэта магчымасць для польскай эканомікі

07.04.2022 13:23
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўцекачы з Украіны - гэта магчымасць для польскай эканомікі.

Надоечы ў Польшчу прыехалі 23,5 тысячы чалавек з Украіны

08.04.2022 13:36
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў Польшчу прыбылі 2 мільёны 573 тысячы чалавек, якія ўцякаюць ад вайны.