Беларуская Служба

Украінская грамадская арганізацыя «Салідарная моладзь» зладзіла дабрачынную акцыю для жаўнераў

16.04.2023 14:34
Вайскоўцы атрымаюць дзве тысячы пасылак са змесцівам традыцыйнага ўкраінскага велікоднага кошыка.
  113-
Вайсковы капелан 113-й брыгады праводзіць чын асвячэння велікоднай ежы на пасту сваёй вайсковай часткі ў Харкаўскай вобласціPAP/Mykola Kalyeniak

Украінская грамадская арганізацыя «Салідарная моладзь» зладзіла дабрачынную акцыю для жаўнераў «MilitaryBOX. Велікодная дапамога». Арганізацыя хоча перадаць пасылкі жаўнерам з нагоды Вялікадня, які адзначаюць усходнія касцёлы, і падтрымаць 10 брыгад, якія ваююць на фронце.

Кіраўнік арганізацыі Марына Парашэнка кажа, што хоча стварыць святочную атмасферу для салдат, каб яны адчувалі сябе бліжэй да сваіх сем'яў і да ўсёй Украіны.

-Калі многім абаронцам у гэты святочны дзень даводзіцца знаходзіцца не ў коле сямʼі, а ўдалечыні ад дому, у акопах, абараняючы нашу ўкраінскую зямлю, мы стараемся клапаціцца пра іх і падтрымліваць на фронце.

Вайскоўцы атрымаюць дзве тысячы пасылак са змесцівам традыцыйнага ўкраінскага велікоднага кошыка. Акрамя таго, моладзь сабрала сродкі і набыла самае неабходнае для 10 вайсковых брыгад. Гэта аўтамабілі, маторная лодка, цеплавізійная камера, партатыўныя зарадныя станцыі, планшэты, паўэрбанкі, ліхтарыкі, біноклі і форма.

ав

Ад абстралянай на Вялікдзень царквы засталіся толькі купал і іконы

16.04.2023 12:48
Старшыня мясцовай грамады Юрый Карапецян паведаміў агенцтву «Укрінформ», што на храм упала ракета С-300.