Беларуская Служба

Міністр абароны Эстоніі: Краіны Балтыі разам з Польшчай каардынуюць узмацненне межаў з РФ і Беларуссю 

02.10.2024 11:11
Міністры абароны краінаў Балтыі і Польшчы таксама ўздымаюць пытанне неадкладнага ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Паўночнаатлантычнага альянсу.
Міністр абароны Эстоніі Ханна ПеўкурФота: Ristokaljurand, CC BY-SA 4.0 , via Wikimedia Commons

Міністр абароны Эстоніі Ханна Пеўкур заявіў, што разам з калегамі з Польшчы, Латвіі, Літвы была дасягнута дамоўленасць аб каардынаванні ўмацавання знешніх межаў сваіх краін. Сустрэча кіраўнікоў абарончых ведамстваў балтыйскіх рэспублік прайшла  28 верасня ў Даўгаўпілсе, Латвія.

Падчас канферэнцыі Warsaw Security Forum Ханна Пеўкур заявіў, што абарона Балтыі важная для ўсёй Еўропы:

 — Мы бачым, што «Усходні шчыт», «Балтыйская лінія абароны» — як бы мы яе ні называлі — вельмі важная ініцыятыва для бяспекі нашых краін. Але не толькі для нас, але і для ўсяго Еўрасаюза, бо калі мы будзем трымаць гэтыя ўваходныя дзверы зачыненымі, і Парыж, і Берлін таксама будуць у бяспецы.

Міністр абароны Эстоніі падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва ў рамках Еўрасаюза і NATO, адзначыўшы, што балтыйскія рэспублікі і Польшча разам намагаюцца атрымаць еўрапейскую падтрымку ўмацавання ўсходніх межаў. 

Міністр абароны Эстоніі Ханна Пеўкур дадаў, што міністры абароны краінаў Балтыі і Польшчы таксама ўздымалі пытанне неадкладнага ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Паўночнаатлантычнага альянсу.

iar/эж