Беларуская Служба

Ноччу Расія атакавала Украіну дронамі – адзін Shahed паляцеў у бок Беларусі

03.10.2024 08:20
У выніку было збіта 78 варожых ударных БПЛА тыпу Shahed у 15 абласцях Украіны.  
«Шахед»Anelo/Shutterstock

Ноччу з 2 на 3 кастрычніка Расія здзейсніла атаку па тэрыторыі Украіны ўдарнымі БЛА. Агулам было выяўлена і здзейсненае суправаджэнне 105 варожых беспілотнікаў тыпу Shahed, паведамілі Паветраныя сілы Украіны. 

Украінцы адбівалі паветраную атаку авіяцыяй, зенітнымі ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі РЭБ і мабільныымі агнявымі групамі Паветраных сіл і Сіл абароны Украіны. 

У выніку было збіта 78 варожых ударных БПЛА тыпу Shahed у 15 абласцях Украіны.  

Адзін беспілотнік паляцеў у напрамку Беларусі, 23 варожыя БПЛА былі лакацыйна страчаныя ў розных рэгіёнах Украіны, верагодна з прычыны актыўнага супрацьдзеяння РЭБ.

вс