Беларуская Служба

Зяленскі: Расія атакавала сховішча над разбураным блокам Чарнобыльскай АЭС

14.02.2025 08:50
Расійскі ўдарны дрон з фугаснай баявой часткай гэтай ноччу трапіў у саркафаг, устаноўлены над разбураным энергаблокам Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Удар расійскага дрона па сховішчу над разбураным рэактарам Чарнобыльскай АЭСScrennshot z Zelenskiy / Official

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Таксама ўдар пацвердзілі ў МАГАТЭ.

Беспілотнік пашкодзіў сховішча на ЧАЭС. Пажар быў патушаны. У цяперашні час радыяцыйны фон не падвышаўся і за гэтым стала сочаць. Па першых ацэнках, пашкоджанні сховішча істотныя, - паведаміў Зяленскі.

«Расія кожную ноч здзяйсняе такія атакі. Гэта значыць, што Пуцін дакладна не рыхтуецца да перамоваў. Ён рыхтуецца і далей ашукваць свет», - дадаў украінскі прэзідэнт.

Сховішча над разбураным 4-м энергаблокам ЧАЭС прадухіляе распаўсюджванне радыеактыўных рэчываў пасля тэхнагенна-экалагічнай катастрофы, выкліканай выбухам рэактара ў 1986 годзе. 

У будаўніцтве з 2012 года разам з Украінай удзельнічалі краіны Еўропы, ЗША, а таксама іншыя дзяржавы. Агульны кошт праекта склаў больш за 2 мільярды долараў.

Крыніца: Zelenskiy / Official/юл