Беларуская Служба

Прэм'ер Вялікабрытаніі заклікаў Зяленскага наладзіць адносіны з Трампам, каб дабіцца міру

02.03.2025 10:12
Кір Стармер сказаў прэзідэнту Украіны, што працяглы мір немагчымы без гарантый бяспекі з боку ЗША.
-    ()      ()
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер (злева) і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (справа) на сустрэчы ў ЛонданеRATCLIFFE / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Пасля сваркі Трампа і Зелянскага ў Белым доме і сустрэчы, якая скончылася датэрмінова, многія еўрапейскія лідэры падтрымалі Зяленскага. Аднак некаторыя заклікалі прэзідэнта Украіны аднавіць адносіны з ЗША. Напрыклад, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ. Таксама дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заклікаў Зяленскага папрасіць прабачэння.

Адміністрацыя Трампа «ў прыватным парадку» дала зразумець, што чакае публічных выбачэнняў ад Зяленскага, паведаміла агенцтва Bloomberg.

З Вашынгтона Зяленскі паляцеў у Лондан, дзе сустрэўся з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Той пасля сустрэчы з украінскім прэзідэнтам, як паведаміў Bloomberg, патэлефанаваў Трампу і прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону. Суразмоўца агенцтва не ўдакладняе, пра што былі гэтыя размовы, але апісвае іх як «канструктыўныя».

Сёння Financial Times са напісала спасылкай на свае крыніцы, што падчас суботняй сустрэчы з Зяленскім Стармер сказаў прэзідэнту Украіны, што працяглы мір немагчымы без гарантый бяспекі з боку ЗША. Для гэтага Зяленскаму давядзецца наладзіць адносіны з Трампам.

У нядзелю, 2 сакавіка, у Лондане пройдзе саміт з удзелам лідараў еўрапейскіх краін, на якім будуць абмяркоўвацца гарантыі бяспекі, якія Еўропа можа прапанаваць Кіеву ў выпадку спынення баявых дзеянняў.

Як піша FT, падчас гэтай сустрэчы Стармер папярэдзіць Зяленскага і іншых еўрапейскіх лідараў, што «шлях да міру ва Украіне павінен пралягаць праз Белы дом». Іншая крыніца газеты сказала, што брытанскі прэм'ер папросіць саюзнікаў падмацаваць сваю слоўную падтрымку Зяленскага дзеяннямі.

юл