Беларуская Служба

Абвешчана далейшая падтрымка для польскіх кампаній на аднаўленне Украіны

28.03.2025 14:52
 Ідзецца пра льготныя крэдыты. Першапачаткова іх агульная сума складзе 250 мільёнаў злотых.
      ()          ()            ,
Міністр развіцця і ​​тэхналогій Кшыштаф Пашык (злева) і дзяржсакратар Міністэрства фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Ян Шышка (справа) на прэсавай канферэнцыі пасля падпісання пагаднення аб запуску інструменту падтрымкі аднаўлення Украіны,PAP/Piotr Nowak

Пагадненне ў гэтай справе падпісанае ў Міністэрстве фондаў і рэгіянальнай палітыкі. Намеснік міністра Ян Шышка растлумачыў, што ўпершыню на аднаўленне Украіны будуць накіраваныя еўрапейскія сродкі, нявыкарыстаныя ў папярэдняй фінансавай пэрспектыве.

Грошы пойдуць на падтрымку экспарту ды імпарту, а таксама на арганізацыю транспарту для лагістычных фірм, патлумачыў віцэ-міністр Ян Шышка.

— 250 мільёнаў злотых, якія мы накіроўваем на рэалізацыю дадзенай задачы, з’яўляецца толькі пачатковай сумай. Мы будзе назіраць за тым, які будзе попыт. Мы чулі пра заявы, што з боку польскіх фірм ёсць вялікая зацікаўленасць дадзенымі крэдытамі.

Віцэ-старшыня Нацыянальнага эканамічнага банка прафесар Марыя Пастула дадала, што ўкраінскім рынак можа даць вялікі магчымасці польскім фірмам.

— Польскі прадпрымальнікі маюць рэпутацыю актыўных ды паспяховых ва Украіне, сваімі дзеяннямі яны паказалі, што ўкраінскі рынак іх цікавіць і яны гатовыя там працаваць.

Крэдыты будуць выдавацца пад 2%, ці нават менш у залежнасці да патрэба сітуацыі.

ПР/юл