Шведскі адказ на дэзінфармацыю: Адукаваныя, інфармаваныя грамадзяне з'яўляюцца часткай абароны дэмакратыі
Швецыя з паловы 2010-ых гадоў сутыкаецца са спробамі вонкавых сіл інфармацыйна ўздзейнічаць на грамадства, а таксама ўплываць на палітыку гэтай скандынаўскай краіны. Спачатку за маніпуляцыйнымі інфармацыйнымі кампаніямі стаялі расійскія структуры, цяпер шведы кажуць пра тое, што падобныя інструменты выкарыстоўваюць кітайскія ды іранскія сілы.