Беларуская Служба

«Танец – гэта не фізкультура, у танца ёсць свой менталітэт, свая філасофія, ёсць душа танца»

07.08.2019 17:34
Аляксей Бурнасенка прапануе выдатную альтэрнатыву для Netflixa, але толькі тады, калі вы шукаеце эксклюзіў.
Аўдыё
  • «Танец - гэта не фізкультура, у танца ёсць свой менталітэт, свая філасофія, ёсць душа танца»
   -
Аляксей Бурнасенка вядзе майстар-класы аўтэнтычнага танца ў Варшавеradyjo.net/Я.Смялоўская

Што рабіць, калі надаела сядзець за камп’ютарам, смартфонам ці глядзець серыялы, калі хочацца чагосці больш арыгінальнага?

Выдатную альтэрнатыву прапануе Аляксей Бурнасенка, чалавек адараваны не адным талентам.

Аляксей таксама вядомы пад сцэнічным псеўданімам «Бекар», ён рэжысёр Шэльмаўскага тэатра «ДыГрыза», ладзіць агнявыя шоў, трэнер па майстэрстве публічных выступленняў для ІТ-спецыялістаў, таксама маладзёвы трэнер. Аляксей Бурнасенка сказаў нам, што традыцыйная культура стала яго вялікім захапленнем з дзіцячых гадоў.

Госць нашай перадачы вывучае і распаўсюджвае аўтэнтычныя танцы – ладзіць у розных краінах майстар-класы традыцыйных танцаў: беларускіх, кельцкіх, балтыйскіх і іншых народаў. І ад "Бекара" мы даведаліся, што "кракавяк" не польскі танец.

А як вы думаеце, якія танцы падабаюцца беларусам?

слухайце аўдыё