Беларуская Служба

Заснавальнік фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк: Цягам 22 гадоў працы не мог нават уявіць, што давядзецца выдаваць беларускія кнігі

16.12.2022 17:57
Беларусы ў эміграцыі адчуваюць вялікую ўнутраную патрэбу ў гэтым, ім хочацца чытаць беларускую літаратуру, слухаць беларускую музыку.
Аўдыё
  • Заснавальнік фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк.
ІлюстрацыяКрыніца: https://www.facebook.com/kamunikat/photos

Яраслаў Іванюк вядомы беларускі журналіст з Падляшша. Апроч сваёй журналісцкай дзейнасці, ён таксама спрыяе распаўсюду беларушчыны праз выдавецкую дзейнасць. Фонд «Камунікат» вядомы перш за ўсё як інтэрнэт-бібліятэка, але праз трагічнае падзеі ў Беларусі, якая фактычна пазбаўляецца свайго беларускага зместу, Яраслаў Іванюк распачаў у Польшчу беларускую выдавецкую дзейнасць:

-Пасля падзеяў 2020 года вялікая маса беларусаў апынулася ў сітуацыі дыяспары, дзе прастора беларускай мовы яшчэ меншая, чым была ў самой Беларусі, дзе мова таксама занядбаная. Але ім яна неабходная, яны адчуваюць вялікую ўнутраную патрэбу ў гэтым, ім хочацца чытаць беларускую літаратуру, слухаць беларускую музыку. І ўся дзейнасць фонду «Камунікат» з’яўляецца адказам на гэты запыт. (...)

Ніколі цягам сваёй 22-гадовай дзейнасці ў «Камунікаце», калі я запаўняў электронную бібліятэку, не мог нават уявіць, што давядзецца займацца выдаванне друкаваных кніг ды іншай друкарскай прадукцыі. Асабліва, калі ўлічваць наш лозунг «Беражыце лес – чытай кнігі на kamunikat.org!». Cярод іншага беларусы ў эміграцыі патрабуюць свайго выдавецтва. (...)

Пра тое, як у Польшчы выдаюцца замежныя кнігі, а таксама пра ўжо выдадзены і плануемыя выданні фонду «Камунікат» слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

На Падляшшы выдалі па-беларуску буклеты для турыстаў

07.09.2022 14:49
Раней буклеты былі надрукаваныя на польскай мове.

Беларускія выдаўцы прымуць удзел у 30-тым Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

23.11.2022 14:18
З чацвярга па нядзелю (24-27 лістапада) у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве будзе праходзіць 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі.