Беларуская Служба

Мазурскія Пафайдакі правядуць вас па горадзе Шчытна(ФОТА)

20.10.2023 13:01
Ідучы па іх сцежцы, мы даведаемся пра помнікі і гісторыю Шчытна.
Аўдыё
  • Мазурскія Пафайдакі правядуць вас па горадзе Шчытна
 ,
Мазурскія Пафайдакі, ШчытнаAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мазурскія Пафайдакі – адзін з найбольш характэрных элементаў «малой архітэктуры» горада Шчытна, які распаложаны ў 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Ольштына. Гэта шлях, які вызначаюць больш за дзесяць невялікіх фігурак гномаў, размешчаных у розных месцах горада. Шпацыр згаданым шляхам, гэта прывабная форма наведвання Шчытна, якой ахвотна карыстаюцца турысты, асабліва з маленькімі дзецьмі.

Пафайдакі – гэта смешныя фігуркі гномаў, якія з’явіліся на вуліцах Шчытна ў рамках праекта па прасоўванні турыстычных і культурных каштоўнасцей Мазураў. Накіроўваючыся следам за імі, мы даведаемся пра цікавыя месцы ў горадзе, яго помнікі і гісторыю.

На пошукі варта ўзяць з сабой фотаапарат і адмысловую мапу, на якой пазначаныя месцы размяшчэння ўсіх смешных фігурак, раскінутых, у асноўным, па гістарычным цэнтры Шчытна. Атрымаць такую мапу можна ў турыстычна-інфармацыйным пункце, які знаходзіцца побач з гарадской ратушай.

Варта дадаць, што Пафайдак – гэта герой старой мазурскай песні, якая гучала прыкладна так: «Мела баба Пафайдака – раз, два, тры, пасадзіла яго на парсюка – раз, два, тры. Парасюк бегае як шалёны, бо ў яго хвост закручаны – раз, два, тры» – такі збольшага сэнс згаданай песні па-беларуску.

Варта дадаць, што Пафайдакам на Варміі і Мазурах некалі называлі неадказнага юнака – вар’ята, які заўсёды ўсміхаўся, але і заўсёды быў гатовы дапамагчы.

Першыя фігуркі гномаў можна знайсці ля гарадской ратушы на плошчы Юранда, пад дрэвам, побач з лаўкай. Гэта Пафайдакі-Урвісы. Можна пасядзець побач з імі, сфатаграфавацца або перадаць онлайн-прывітанні сябрам – на лаўку накіравана камера, дзякуючы якой мы можам перадаць прывітанні сябрам з самых далёкіх куткоў свету. Лаўку можна знайсці на сайце https:\/\/lawka.e-szczytno.eu.

Мазурскія Пафайдакі, Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мазурскія Пафайдакі, Шчытна/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пафайдак-Юранд чакае вас побач з руінамі мясцовага тэўтонскага замка XIV стагоддзя (1370-1390). Гэта гатовы да бою гном з адным закрытым вокам і мячом у руцэ. Мы можам знайсці яго з боку пешаходнага мастка праз роў.

Пафайдак-Юранд /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак-Юранд /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На гарадскім пляжы, побач з замкам, трэба сачыць за маленькай фігуркай, якая з лукам у руцэ, стаіць на альтанцы, што вянчае гарадскі пірс – гэта Пафайдак-Амор. Варта памятаць, што трапная страла Купідона перапляла ўжо лёсы многіх людзей.

Пафайдак – Амор /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак – Амор /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На гэтым жа пляжы на беразе возера Хатняе Вялікае вы таксама знойдзеце гнома аматара ўсіх відаў спорту – ад зімовых па летнія. Гэта безназоўны Пафайдак, давайце назавём яго – Спартовец.

Пафайдак  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Непадалёку, на вуліцы Сянкевіча, пад сценамі будынка суда з 1867 года можна спатыкнуцца аб Пафайдака-Уцекача ў паласатай кашулі.

Пафайдак-Уцякач /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак-Уцякач /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Накіроўваючыся згаданай вуліцай у бок цэнтра горада, перад кальцавой развязкай імя Ганаровых донараў крыві, пад дрэвам з сякерай у руцэ чакае гатовы да працы Пафайдак-Лесаруб.

Пафайдак-Лесаруб /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак-Лесаруб /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На другім баку кальцавой развязкі спыніцеся перад домам № 45 на вуліцы Адраджэння, дзе знаходзіцца банк, і паглядзіце ўверх. Там на сену лезе Пафайдак-Разбойнік з торбай і бінтам на твары.

Адзін з самых дзіўных гномаў знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Адраджэння і 3 Мая. Па адным баку вуліцы галава, а па другім – ногі. Выглядае, быццам бы, нехта разрэзаў яго напалову. Гэта Пафайдак-Шаптун.

Пафайдак-Шаптун /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак-Шаптун /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Далей, на той жа вуліцы, мы сустрэнем Пафайдка-Пажарнiка, які чакае ля пажарнага гідранта. Гэта мускулісты малады чалавек з каскай на галаве і пажарным рукавом у руцэ.

Пафайдaк – Пажарнік /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдaк – Пажарнік /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Калі павярнуць направа, то недалёка, перад прыгожым, гістарычным будынкам Падатковай службы з 1885 года, знаходзіцца Пафайдак-Бізнэсмен. На жаль, пустыя кішэні сведчаць пра тое, што зараз прадпрымальнік у дрэннай фінансавай сітуацыі.

 Пафайдак – Бізнэсмен /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак – Бізнэсмен /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Калі не павярнуць направа, а пайсці прама, то дойдзем да будынка Градскога цэнтра культуры на вуліцы Польскай. Там, побач з незвычайным каменем, які паказвае на 21 мерыдыян, нас чакае Пафайдак-Падарожнік.

Пафайдак- Падарожнік /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак- Падарожнік /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У суседняй экалагічнай зоне «Малая Бель», на скрыжаванні экалагічнай і веласіпеднай сцежак, на слупе нас чакае яшчэ адзін госць, на гэты раз з біноклем у руках – гэта Пафайдак-Арнітолаг.

Шчытна – горад паліцыянтаў. Тут знаходзіцца адзіная ў Польшчы Паліцыйная акадэмія. Таму нядзіўна, што ля школьнай брамы на вуліцы Пілсудскага нам салютуе Пафайдак-Паліцыянт.

Пафайдак – Рыцар /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайдак – Рыцар /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вяртаючыся ў цэнтр горада, варта наведаць парк ля возера Хатняе Малое. Тут на парасюку едзе Пафайдак-Рыцар. Гэта самая буйная і дасціпная фігура на сцежцы мазурскіх Пафайдакаў. Бачна, што яна надзвычай папулярная сярод турыстаў.

Пафайда-Урвіс /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пафайда-Урвіс /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мазурскія Пафайдакі з'яўляюцца вялікай турыстычнай славутасцю Шчытна і адным з сімвалаў горада. Невялікія фігуркі гномаў – гэта выдатныя экскурсаводы і арыенціры для турыстаў. Ідучы па вызначанай імі сцежцы, мы прыемна праводзім час і адначасова вывучаем горад, знаёмімся з яго помнікамі і гісторыяй.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Горад Шчытна запрашае ў Мазурскі музей (ФОТА)

08.09.2023 14:01
Музей расказвае пра складаную гісторыю польска-нямецкага памежжа і яго шматкультурнасць.