Беларуская Служба

Больш за шэсць тысяч заявак пададзена ў 2023 годзе на праграму «Эразмус Плюс» у Польшчы

04.01.2024 16:01
Гэта таксама на 50 працэнтаў заявак больш, чым летась, паведамляе Фонд развіцця сістэмы адукацыі.
Школа Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за шэсць тысяч заявак было пададзена ў 2023 годзе ў Польшчы на праграму «Эразмус Плюс», паведаміў Фонд развіцця сістэмы адукацыі, які каардынуе згаданую праграму ў краіне. Гэта таксама на 50 працэнтаў больш, чым летась.

З 2014 года праграма «Эразмус Плюс» дазваляе вучням, студэнтам і выкладчыкам выязджаць за мяжу на стажыроўкі і курсы.

Ізабэля Ляскоўска (Izabela Laskowska) з Фунду развіцця сістэмы адукацыі кажа, што найбольш ахвотна ўдзельнікі праграмы з Польшчы выязджаюць у Італію і Іспанію:

- Найбольшай папулярнасцю, у рамках адукацыйных паездак і стажыровак, карыстаюцца Італія, Іспанія, Грэцыя і Германія. Пашыраецца таксама супрацоўніцтва з Чэхіяй і Славакіяй.

«Эразмус Плюс» – гэта праграма Еўрапейскай камісіі па адукацыі, навучанні і спорце. З 2014 года Фонд развіцця сістэмы адукацыі выдзеліў больш за 7 мільярдаў злотых на суфінансаванне праектаў у рамках праграмы «Эразмус Плюс», якімі за гэты час скарысталіся больш за 830 тысяч чалавек.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У 2024 годзе над Польшчай можна будзе ўбачыць дзве цікавыя каметы

04.01.2024 09:30
Першая будзе бачная на небе над Польшчай вясной, другая – восенню.