Беларуская Служба

Установы культуры адкрылі доступ да сваіх калекцый у інтэрнэце

25.03.2020 08:09
Рэдакцыя парталу culture.pl падрыхтавала агляд таго, што найбольш каштоўнае, а адначасова не банальнае ў рэсурсах польскай культуры.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnepixabay/domena publiczna

У сувязі з грамадскім каранцінам Інстытут Адама Міцкевіча і многія іншыя музеі, а таксама ўстановы культуры адкрылі доступ да сваіх калекцый у інтэрнэце.

Партал culture.pl, які рыхтуе Інстытут Адама Міцкевіча, прапануе адмысловае выданне #KulturaZdalnie. У гэтым сэрвісе можна знайсці інфармацыю на тэму рэсурсаў польскай культуры, доступ да якіх апошнім часам стаў бясплатным.

Прэс-сакратар Інстытуту Адама Міцкевіча Катажына Мітровіч гаворыць, што гэта комплексны агляд самага цікавага ў польскай культуры:

- Часовае прыпыненне працы ўстановаў культуры, адкліканыя спектаклі ці візіты ў музеі не азначаюць канца магчымасцяў прыбывання з польскай культурай. Наадварот гэта стварае магчымасць нагнаць нязробленае. Рэдакцыя парталу culture.pl падрыхтавала агляд таго, што найбольш каштоўнае, а адначасова не банальнае ў рэсурсах польскай культуры.

Партал прэзентуе, між іншым, даступныя спектаклі онлайн, канцэрты, архіў шапэнаўскага конкурсу, таксама віртуальныя экскурсіі па шляхах кракаўскага і гдыньскага мадэрнізму, ці шлях Арліных зорак.

На партале таксама можна знайсці калекцыю Інстытуту Адама Міцкевіча, у тым ліку серыю рэпартажаў “Краявіды” Барташа Панка і Джона Бічамса, цыкл “Спыненыя гісторыі” пра лёсы польскіх артыстаў пасля верасня 1939 году ці “Слядамі палякаў” пра творчасць польскіх артыстаў на эміграцыі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры