Беларуская Служба

Стартуе праект Музею Гісторыі Польшчы «Мая Памяць»

29.04.2020 07:12
Гэта нагода для старэйшых людзей, каб падзяліцца ўспамінамі пра важныя моманты ў гісторыі ХХ стагоддзя. Працы
Плакат акцыіфота: Музей гісторыі Польшчы


Стартуе праект #MojaPamiątka (МаяПамяць), які распачаў Музей Гісторыі Польшчы. Гэта нагода для старэйшых людзей, каб падзяліцца ўспамінамі пра важныя моманты ў гісторыі ХХ стагоддзя. Працы патрапяць на выставу музею. Ганаровы патранаж над акцыяй узяў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік польскага ўраду ў фільме, апублікаваным у сацыяльных сетках, заахвочваў да ўдзелу ў праекце. Ён звяртаў увагу на асаблівы час, у якім праводзіцца акцыя:

-Паважанае старэйшае пакаленне! Звяртаюся да вас у часе, калі эпідэмія каранавіруса вельмі моцна змяніла нашае жыццё. Выключная сітуацыя, у якой мы апынуліся, дазволіла нам яшчэ лепш зразумець, наколькі вы для нас важныя.

Акцыя скіраваная да асоб ва ўзросце больш за 60 гадоў. Гэта просьба падзяліцца сваёй гісторыяй.

-Мы вас любім і захапляемся жыццёвай мудрасцю, якая паяўляецца разам з гадамі. Вы сведкі таго, што мы, як народ, шматразова змагаліся з цяжкасцямі, але дзякуючы вашай працы і вашаму ўдзелу Польшча сёння свабодная і прыгожая.

Працы могуць расказваць, напрыклад, сямейныя гісторыі з часу Другой сусветнай вайны, як героі спраўляліся з цяжкасцямі штодзённага жыцця, асабліва ў часах крызісу, гэта пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Айчыну і дзейнасць у антыкамуністычнай апазіцыі.

-Вашы асобныя гісторыі ствараюць тоеснасць нашага народу. На вашых вачах здарылася вялікая гісторыя. Кожны з вас мае сваё выключнае апавяданне пра лёсы сям’і, лакальнай супольнасці, народу, дзяржавы. Я б хацеў вас запрасіць да ўдзел у мерапрыемстве, якое дазволіць захаваць гэтыя гісторыі, гэты скарб на гады.

Працы можна дасылаць да 30 чэрвеня ў форме альбому, дзённіка, эсэ, фільму і серыі запісаў у сацыяльных сетках. Вынікі акцыі будуць паказаныя ў кастрычніку, а ў будучым годзе ў Музеі гісторыі Польшчы адчыніцца выстава, створаная на падставе конкурсных прац.

Інфармацыйную падтрымку аказвае Польскае радыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры