Беларуская Служба

У 610 гадавіну Бітвы пад Грунвальдам перад варшаўскай галерэяй «Кардэгарда» адчыненая пленэрная выстава «Моц сімвалу»

15.07.2020 13:16
Яна расказвае пра гісторыю і легенду самай вялікай сярэднявечнай бітвы ў Еўропе.
Аўдыё
  • У 610 гадавіну Бітвы пад Грунвальдам перад варшаўскай галерэяй «Кардэгарда» адчыненая пленэрная выстава «Моц сімвалу»
Выстава Нацыянальнага цэнтра культурыNCK

Сёння, у 610 гадавіну Бітвы пад Грунвальдам, перад варшаўскай галерэяй «Кардэгарда» адчыненая пленэрная выстава «Моц сімвалу». Яна расказвае пра гісторыю і легенду самай вялікай сярэднявечнай бітвы ў Еўропе – гаворыць куратар выставы Агнешка Бэблоўска-Бэднаркевіч з Нацыянальнага цэнтру культуры:

-Мы на табліцах нагадваем самыя важныя мастацкія працы, якія звязаныя з Бітвай пад Грунвальдам. Канешне, калі кожны з нас зачыніць вочы, то бачыць карціну Матэйкі. Таму яна, акрамя цэлай гісторыі Бітвы пад Грунвальдам, з’яўляецца галоўнай тэмай нашай выставы. Таксама паказаная графіка з XVIII стагоддзя, на якой бачны кароль Уладзіслаў Ягайла, які моліцца перад бітвай.

Нацыянальны цэнтр культуры падрыхтаваў выставу таксама ў версіі анлайн. Яе могуць выкарыстаць установы культуры, лакальныя ўлады, прыватныя асобы. Нацыянальны цэнтр культуры заахвочвае, каб паказаць яе публічна:

-Місія Нацыянальнага цэнтру культуры заключаецца ў тым, каб трапляць ва ўсе мясцовасці ў Польшчы. Бясплатна можна сцягнуць той жа самы змест, выдрукаваць на паперы, ці паказаць у форме слайдаў.

Пленэрная выстава перад галерэяй «Кардэгарда» будзе паказаная з 15 да 31 ліпеня. Яна ўзнікла для таго, каб ушанаваць гадавіну бітвы пад Грунвальдам, але і каб нагадаць славу і польска-літоўскае братэрства па зброі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры