Як штогод, Нацыянальнае чытанне ўрачыста распачне прэзідэнцкая пара. На сцэне выступіць больш за 60 актораў, між іншым, Эва Далкоўска, Галіна Лабанарска, Станіслаў Брудны, Анджэй Масталеж, Рафал Завяруха.
Анджэй і Агата Дуды запрашаюць далучыцца да Нацыянальнага чытання. На фільме ў сацыяльных СМІ прэзідэнцкая пара чытае фрагмент паэмы. Прэзідэнт Анджэй Дуда з гэтай нагоды напісаў: «Я веру, што ў гэты асаблівы для нас час, калі мы разам змагаемся з эпідэміяй, сумеснае чытанне класікі польскай літаратуры яшчэ больш нас аб’яднае, прынясе шмат чытацкага задавальнення і зноўку злучыць у перакананні ў важнасці твораў нашых самых вялікіх пісьменнікаў».
ав