Беларуская Служба

Найбольш вядомыя польскія кальварыі (ФОТА)

15.04.2022 10:31
Месцы ў Польшчы, дзе каталіцкія вернікі моляцца ў Вялікую пятніцу.
Набажэнства Таямніцы мукі Гасподняй у Кальварыі ЗэбжыдоўскайAutorstwa Maciek.malec - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20234443

Сёння Вялікая пятніца – адзін з найважнейшых для каталікоў дзён у Вялікім посце. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць пакуты Езуса Хрыста і яго смерць на крыжы. У Дзень мукі Пана многія вернікі накіроўваюцца ў вядомыя ў Польшчы кальварыі або галгофы. Назва «кальварыя» паходзіць ад лацінскага слова «Calvarium», і азначае групу касцёлаў або капліц, якія сімвалізуюць прыпынкі Крыжовага шляху. Гэткія комплексы традыцыйна былі ўзводжаныя на пагорках, каб яны больш нагадвалі Ерусалім і ўзгорак, на якім быў укрыжаваны Божы Сын. У Польшчы ёсць некалькі дзясяткаў кальварый, якія часта з'яўляюцца не толькі месцамі рэлігійнага культу, але таксама вельмі каштоўнымі ландшафтнымі і архітэктурнымі аб’ектамі.

Кальварыя Зэбжыдоўска. Autorstwa Scotch Mist - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43520351 Кальварыя Зэбжыдоўская. Autorstwa Scotch Mist - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43520351

Кальварыя Зэбжыдоўская(Kalwaria Zebrzydowska) – гэта найстарэйшая польская кальварыя, заснаваная на поўдні Польшчы па ініцыятыве кракаўскага ваяводы Мікалая Зэбжыдоўскага. На ўзгорку Жар, у прыгожым ландшафтным парку, размешчаныя касцёл, кляштар і комплекс капліц. Штогод, на Вялікім тыдні там цэлебруюцца набажэнствы, якія прыцягваюць натоўп паломнікаў. У 1999 годзе Санктуарый у Кальварыі Зебжыдоўскай быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Кальварыя Вейгероўская (Kalwaria Wejherowska), таксама вядомая, як Кашубскі Ерусалім або Святыя горы – была пабудаваная ў XVII стагоддзі заснавальнікам гарадка мальбаркскім ваяводам Якубам Вейгерам. Сучасная кальварыя складаецца з 26 капліц, размешчаных на трох узгорках. Даўжыня сцежкі, пазначанай капліцамі, складае амаль 5 кіламетраў. Кальварыя Вейгероўская вядомая ў Польшчы цікавымі звычаямі, як, напрыклад, паклоны фератронаў – працэсійных двухбаковых вобразаў, якія «пакланяюцца» капліцам або прыдарожным крыжам. Дадатковай перавагай Кашубскага Ерусаліма зʼяўляецца яго размяшчэнне ў прыгожым лесе. Гэта не толькі выдатнае месца для духоўных разважанняў, але і для прагулак.

Кальварыя Пацлаўская . Autorstwa Goku122 z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8842091 Кальварыя Пацлаўская . Autorstwa Goku122 z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8842091

Кальварыя Пацлаўская (Kalwaria Pacławska) – адна з самых вядомых у Польшчы. Знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад Пярэмышля. Будаўніцтва кальварыі пачаў у 1665 годзе львоўскі кашталян і падольскі ваявода Анджэй Максіміліян Фрэдра. Гэта ён пабудаваў першыя 28 капліцаў. Са стварэннем кальварыі звязана легенда, якая кажа, што Фрэдра падчас палявання зайшоў углыб лесу. На тым месцы, дзе сёння стаіць касцёл, ён убачыць аленя, а паміж яго пантамі крыж. Фрэдра вырашыў заснаваць у гэтым месцы кальварыю, якой ад самага пачатку апякуюцца браты францысканцы. Зараз на кальварыйскіх сцежках знаходзіцца 41 капліца. У Вербную нядзелю і Вялікую пятніцу ў санктуарыю Мукі Пана і Маці Божай у Кальварыі Пацлаўскай адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы.

Кальварыя Панэвніцкая(Kalwaria Panewnicka), распаложаная ў катавіцкім раёне Панэўнікі(Panewniki), перш за ўсё, вядомая францысканскай базілікай, побач з якой таксама знаходзіцца кляштар. Будынкі акружаны паркам і характэрнай цаглянай сцяной. Будаўніцтва базілікі было завершана ў пачатку XX стагоддзя. Неўзабаве пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва Крыжовага шляху.

Кальварыя ў Вамбяжыцах. Autorstwa Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72202964 Кальварыя ў Вамбяжыцах. Autorstwa Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72202964

Кальварыя ў Вамбяжыцах (Kalwaria Wambierzycka) у Ніжнесілезскім ваяводстве была заснавана ў другой палове XVII стагоддзя. Аднак мясцовасць ужо ў ХІІІ стагоддзі была мэтай паломніцтваў і карысталася статусам санктуарыя, дзякуючы цудатворнай статуі Панны Марыі. Кальварыя ў Вамбяжыцах з’яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе. Яна вельмі маляўніча размешчаная: з вяршыні Кальварыйскага пагорка адкрываецца панарама на Пенінскія горы.

Кальварыя на гары Святой Анны (Kalwaria na Górze Świętej Anny) ля горада Аполе – гэта месца з багатай гісторыяй. Комплекс 33 капліц быў пабудаваны на пачатку XVIII стагоддзя. Праекты капліцаў у стылі барока распрацаваў італьянскі архітэктар Даменіка Сіньё. Зараз комплекс налічвае 40 капліцаў.

Кальварыя ў мясцовасці Ліхэнь Стары. Autorstwa Neutron z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8402081 Кальварыя ў мясцовасці Ліхэнь Стары. Autorstwa Neutron z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8402081

Кальварыя ў мясцовасці Ліхэнь Стары(Licheń Stary) размяшчаецца побач са старым драўляным касцёлам і была пабудаваная на пачатку 1970-х гадоў па ініцыятыве мясцовага святара. На мясцовую галгофу можна падняцца, мінаючы па дарозе пячоры, капліцы і тэрасы, якія служаць прыпынкамі Крыжовага шляху.

І на канец агляду вядомых польскіх кальварый засталася Гура Кальварыя (Góra Kalwaria)– мястэчка, распаложанае ў 40 кіламетраў на поўдзень ад Варшавы. Вёску Гура, знішчаную падчас шведскага нашэсця ў 1666 годзе, купіў познанскі біскуп Стэфан Вяржбоўскі, які вырашыў стварыць тут важны рэлігійны цэнтр.
На жаль, бурныя гісторыя рэгіёну, прывяла да паступовага разбурэння большасць сакральных будынкаў. Зараз цяжка здагадацца, чаму гарадок раней называлі Новым Ерусалімам.

Гісторыя будаўніцтва кальварый ці галгофаў бярэ свой пачатак у XV стагоддзі. Менавіта тады была распрацавана мадэль месца, натхнёнага гарадской планіроўкай Ерусаліма, дзе Езус Хрыстус памёр на крыжы. Ужо ў сярэднявеччы па ўсім свеце хрысціяне будавалі капліцы, якія сваёй формай нагадвалі Гасподні гроб. У канцы XV стагоддзя ў Іспаніі, а пазней і ў іншых краінах Еўропы ўзнік звычай будаўніцтва цэлых комплексаў, якія дазвалялі пастаўляць буйныя спектаклі на аснове Крыжовага шляху. У Польшчы кальварыі пачалі ўзнікаць на пачатку XVII стагоддзя.

Анна Задрожна




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу