Беларуская Служба

Вячаслаў Швед падрыхтаваў да выдання «Энцыклапедыю гісторыі Гродна»

12.05.2022 16:01
У «Энцыклапедыі гісторыі Гродна» прафесара Вячаслава Шведа адлюстраваны як беларускія, так і польскія старонкі гісторыі горада.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". В.Швед пра "Энцыклапедыю гісторыі Гродна".
.
Гродна.Commons.wikimedia.org/Petro Vlasenko - http://ua.vlasenko.net/by.grodno/p7090606.jpg/CC BY 3.0

Выкладчык кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага універсітэта прафесар Вячаслаў Швед вось ужо амаль сем гадоў працуе над складаннем «Энцыклапедыі гісторыі Гродна».

Вячаслаў Швед — вядомы знаўца гісторыі Гродна. У гэтыя дні ён заканчвае працу над складаннем «Энцыклапедыі гісторыі Гродна». Гэта першае выданне такога роду. Вячаслаў Швед працуе над ім у Варшаве, але спадзяецца, што кніга ўбачыць свет у Беларусі, а таксама ў Польшчы.

У «Энцыклапедыі гісторыі Гродна» Вячаслаў Швед абапіраецца і спасылаецца на працы іншых даследчыкаў Гродна, многія з якіх дагэтуль працуюць.


Вячаслаў Швед. Вячаслаў Швед.

Вячаслаў Швед: Гэта кніга падводзіць вынік не толькі маім уласным даследаванням Гродна, якія я вяду на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, але і адкрыццям іншых даследчыкаў, сярод якіх такія, як Юзаф Ядкоўскі, Барыс Клейн, Міхась Ткачоў, Аляксандр Смалянчук, Юры Гардзееў і многія іншыя.

Біяграфіі вучоных, якія займаліся і займаюцца гісторыяй Гродна, чытач таксама знойдзе ў энцыклапедыі.

У «Энцыклапедыі гісторыі Гродна» адлюстраваны як беларускія, так і польскія старонкі гісторыі горада, прычым з розных, часам нечаканых ракурсаў.

Не абыдзены ўвагай лёсы яцвягаў, рускіх, яўрэяў, іншых народаў, якія пакінулі свой след у гісторыі Гродна.

Да выхаду У «Энцыклапедыі гісторыі Гродна» ў свет застаўся адзін крок. Засталося знайсці спонсара і выдаўца...

Магчыма, знойдзецца выдавец і для беларускамоўнага і для польскамоўнага выдання. Праўда, энцыклапедыю яшчэ трэба перакласці на польскую мову.

Вячаслаў Швед спадзяецца, што яго праца будзе запатрабавана ўсімі аматарамі гісторыі Гродна, Беларусі і Польшчы.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Выйшла кніга выкладчыка Варшаўскага ўніверсітэта па гісторыі Гродна

12.11.2020 10:02
Новая кніга прафесара Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна. 1005–1995» тэматычна працягвае выданне «Кронон», якое ўбачыла свет у 1993 годзе.