12 чэрвеня ў Кракаве праходзіць Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Мерапрыемства, якое пачыналася ў Мінску, арганізатары былі прымушаныя перанесці за мяжу ў выніку рэпрэсіяў у дачыненні да шматлікіх людзей культуры.
У мінулым годзе фестываль не адбыўся. Сёлета арганізацыйны камітэт вырашыў ладзіць «Прадмову» па-за межамі Беларусі: у Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні. У плане быў таксама Кіеў, але з-за вайны прыйшлося змяніць планы, таму паявіўся Кракаў, які стаў другі домам не толькі для многіх беларусаў, але таксама ўкраінцаў.
Сёння ў рамках фестывалю прайшлі між іншым, літаратурныя і тэатральныя заняткі для дзяцей, былі прадстаўленыя творы беларускіх аўтараў, а таксама замежная літаратура ў перакладзе на беларускую мову. Сёлета галоўнай тэматыкай фестывалю з’яўляецца тэма дому.
нг