Слухайце далучаны файл!
Беларуская мастачка Таццяна Карпачова працуе асноўным у тэхніцы жывапісу. Але часам абірае фота або аб’екты для творчасці. У пачатку 2020 года Таццяна ў межах праграмы Gouda Polonia прыехала ў Варшаву, каб працаваць над праектам, які дазваляе даследаваць значэнне дому ў жыцці чалавека, уплыў на яго асабістай прасторы. У нашыя дні, пасля масавай міграцыі людзей з Беларусі, Украіны, а цяпер і Расіі гэтая тэма абмяркоўваецца і асэнсоўваецца, бо дом для чалавека адзін з ключавых аб'ектаў у жыцці. Цяпер з-за маштабных крызісаў пагроза страціць свой дом стаіць перад мільёнамі людзей.
– Мой праект быў прысвечаны тэме дома. У пачатку праграмы я дакладна не ведала, якім будзе праект. У працэсе вызначала, што гэта будзе. Дапамагаў куратар Адам Панчук – фатограф. Яго настаўніцкая праца была больш у тым, што ён задаваў мне пытанні больш, чым сам распавядаў нешта ці ўплываў на мой праект. Ужо напрыканцы праграмы я зразумела, што мне цікавая памяць цела, як прастора дома на гэта ўплывае. Я рабіла здымкі беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу, каб убачыць, што засталося. Яны жывуць у іншым акружэнні, у тым ліку архітэктурным. І цікава было паглядзець, што памятае іх цела. Ужо пасля завяршэння праграмы я працягнула сваё даследаванне, але ўжо ў іншым маштабе – не толькі кватэры, дома, але і гарадоў, краіны ў цэлым.
Таццяна хацела б, каб гледачы, аўдыторыя зразумелі яе думку і высновы пра тое, як цела чалавека інтэгруецца з навакольным асяроддзем, падстройваецца пад яго, памятае ранейшы досвед, праз пачуцці, калі будуць глядзець фотапрацы. Некаторыя з іх можна ўбачыць на яе асабістым сайце.
Праца Таццяны Карпачовай з серыі "Пра дом".Фота: tatsianakarpachova.com
Мастачка падкрэслівае, што стыпендыя стварае ўмовы засяродзіцца на творчасці, сваім праекце – гэта магчымасць на працягу шасці месяцаў не думаць пра хлеб надзённы і як зарабіць, каб аплаціць базавыя патрэбы, а займацца праектам.
вх