Беларуская Служба

Музей Фрыдэрыка Шапена паказвае шэдэўры са сваіх фондаў

19.05.2023 12:01
Музейная ўстанова, прысвечаная выдатнаму кампазітары запрашае пасля грунтоўнага рамонту.
Аўдыё
  • Музей Фрыдэрыка Шапена паказвае шэдэўры са сваіх фондаў
 ,
Палац Астрожскіх, у якім размяшчаецца Музей Фрыдэрыка Шапена Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=117681741

Пасля васьмі месяцаў грунтоўнага рамонту нанава можна наведваць Музей Фрыдэрыка Шапена ў Варшаве. Біяграфічная музейная ўстанова, якая размяшчаецца ў замку Астрожскіх на вуліцы Тамка 41, прапануе пастаянную экспазіцыю, часовыя выставы і спецыяльна падрыхтаваныя мерапрыемствы.

З моманту стварэння (трынаццаць гадоў таму), Музей Фрыдэрыка Шапена меў энцыклапедычны характар, у той час яго галоўнай задачай было пашыраць веды пра кампазітара – ягоную творчасць і жыццё.

«Сёння мы стараемся, натуральна, не абмінаючы веды, больш засяроджвацца на эмоцыях, на пачуццяў», – кажа дырэктар Інстытута імя Фрыдэрыка Шапена Артур Шкленэр(Artur Szklener). Нагадваем, музей з’яўляецца часткай Інстытута Фрыдэрыка Шапена:

- Нішто не выклікае такіх эмоцый, як арыгінальныя экспанаты. Таму мы імкнуліся да таго, каб на выставе паказаць іх як найбольш. Пэўныя механізмы прэзентацыі аб’ектаў зараз дазваляюць нам хутка мяняць прэзентаваныя артэфакты. Мы плануем мяняць асноўныя экспанаты кожны квартал. Гэта павінна ажывіць музей.

Супрацоўнікі ўстановы вельмі рады, што зараз яны змогуць паказаць наведвальнікам шырэйшую эпісталярную калекцыю, кажа куратар спецыяльнай выставы лістоў Фрыдэрыка Шапена Магдалена Куліг(Magdalena Kulig):

- Зараз у музеі можна паглядзець першую з цыкла спецыяльных выставаў. Мы засяроджваемся на аўтографы кампазітара. У нас найбуйнейшая і найбольш цікавая эпісталярная калекцыя Шапена. Да гэтай пары яна не паказвалася па тэхнічных і кансерватарскіх прычынах. Мы вельмі рады, што зараз можам прэзентаваць гэтыя вельмі цікавыя і каштоўныя артэфакты.

Наведвальнікі змогуць пабачыць лісты Фрыдэрыка Шапена да сябра Войцеха Гжымалы і да сяброўкіЖорж Санд, а таксама сатырычны партрэт кампазітара, аўтарства Жорж Санд.

Лісты Шапена дазволяць наведвальнікам лепш пазнаёміцца з жыццём і творчасцю выдатнага кампазітара, запэўнівае куратар музея Севярын Кутэр (Seweryn Kuter):

- Можна будзе паглядзець і пачытаць лісты Фрыдэрыка Шапена, якіх у нашых фондах сапраўды шмат. Аднак да гэтай пары мы не маглі іх прэзентаваць у арыгінале. З гэтых лістоў наведвальнікі змогуць сапраўды шмат даведацца пра жыццё і творчасць Фрыдэрыка Шапена.

Сярод арыгінальных экспанатаў, якія да гэтай пары не паказваліся ў музеі, можна пабачыць, напрыклад, партрэт кампазітара, аўтарства ягонага сябра Тэафіля Квяткоўскага.
Установа падрыхтавала таксама шмат іншых сюрпрызаў, кажа куратар музея Севярын Кутэр:

- Сюрпрызам, які мы падрыхтавалі адмыслова на пераадкрыццё музея пасля рамонту з’яўляецца арыгінальны рукапіс вядомага верша, аўтарства Цыпрыяна Каміля Норвіда «Фартэпіяна Шапена». Артэфакт можна будзе пабачыць толькі цягам трох тыдняў ( да 21 траўня) і гэта дзякуючы Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Цягам 13 гадоў працы музея нам удалося таксама купіць шмат аб’ектаў, звязаных з Шапенам. Гэта, напрыклад, ягоныя запанкі, званочак, якім ужо цяжка хворы кампазітар клікаў членаў сям’іі.

«Мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца ў свеце музеялогіі і хочам, каб гледачы вярталіся да нас рэгулярна. Адсюль узнікла ідэя цыклічных паказаў або выставаў, прысвечаных важным гістарычным падзеям», -паясняе Севярын Кутэр.

У музеі можна будзе таксама нанава паслухаць фартэпіянных канцэртаў, якія цыклічна адбываюцца ў Канцэртнай зале ў сутарэннях установы, нагадаў дырэктар Інстытута імя Фрыдэрыка Шапена Артур Шкленэр(Artur Szklener):

- Выступяць маладыя польскія піяністы. Гэта свядомая крок, каб маладыя музыкі ў атачэнні арыгінальных экспанатаў, звязаных з Шапенам, маглі паказаць сваё майстэрства.

У выхадныя, у рамках экскурсіі па музеі, можна будзе паслухаць кароткія канцэрты ў 12.00, 15.00 і 17.00. У сваю чаргу па аўторак аднаўляюцца канцэрты з цыкла «Маладыя таленты», якія будуць адбывацца ў 17.00.

У выніку рамонту сядзібы музея, між іншым, быў вернуты першапачатковы «замкавы» характар будынка.

Там, дзе дагэтуль дамінавалі агрэсіўныя, металічныя, цяжкія інсталяцыі, цяпер з’явіліся рашэнні, інтэграваныя з характарам барочнага палаца Астрожскіх. Элементы пастаяннай экспазіцыі Музея Фрыдэрыка Шапена былі пашыраны такім чынам, каб больш поўна прадставіць асобныя аспекты жыцця выдатнага кампазітара.

Цэнтральным месцам часовай экспазіцыі з’яўляецца парыжская гасцёўня з фартэпіяна эпохі Шапена. Тут таксама можна паглядзець лісты кампазітара, якія навязваюць да «Арлеанскай плошчы», дзе ў доме нумар 9 пражывалі Шапен і Жорж Санд.

Дзве суседнія залы атрымалі назвы: «Круг зносін» і «Падарожжы». Яны прысвечаныя сябрам кампазітара і ягоным паездкам на свеце. Як ужо згадвалася, была рашуча павялічаная колькасць арыгінальных прадметаў, звязаных з Шапенам.

Музей Фрыдэрыка Шапена можна наведваць з аўторка па нядзелю з 10.00 па 18.00 гадзіны.

аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Каралеўскія лазенкі ў Варшаве запрашаюць на выставу: « І адкрылася неба...»

05.05.2023 12:01
Экспазіцыя расказвае пра намаганні кансерватараў па захаванні ўнікальных фрэсак у былым езуіцкім касцёле ў Львове.

Запрашаем на «Ноч музеяў 2023»

12.05.2023 13:01
У рамках сёлетняй акцыі па ўсёй краіне адбудуцца сотні культурных мерапрыемстваў.