Беларуская Служба

Распачаўся прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана

09.08.2023 16:13
Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.
.
..

Сёлета прэмія будзе ўручаная за найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах. Прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах (кожны сезон асобна).
Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня (уключна).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.

Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Фонд Белворы са Швейцарыі, Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

У 2021 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана былі Вольга Гронская за пераклад кнігі Даніэля Кельмана «Тыль», Юлія Цімафеева за пераклад вершаў Стывена Крэйна і Алена Пятровіч за пераклад кнігі Джоан Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала».

ав/bellit.info

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Беларуская школа ў Варшаве прымае заяўкі на онлайн-навучанне з 20 краін свету

28.07.2023 17:00
Беларуская школа ў Варшаве набірае навучэнцаў на новы год. Цяпер не толькі ў сталіцы Польшчы, але і ў іншых гарадах: Беластоку, Гданьску, Кракаве, Познані – будуць суботнія заняткі офлайн. Паразмаўлялі з Алесем Лозкам, які летась выступіў з ініцыятывай стварыць беларускую школу ў Варшаве і паспяхова яе арганізаваў.

Беларускай філалогіі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны сёлета не будзе

03.08.2023 15:15
Затое адбываецца набор на рускую філалогію.