Беларуская Служба

14 лютага ў Варшаве пачнецца XV фестываль Новыя Эпіфаніі

14.02.2024 07:12
Тэмы прадстаўленых спектакляў, фільмаў і канцэртаў будуць прысвечаны складаным тэмам.
Аўдыё
  • 14 лютага ў Варшаве пачнецца XV фестываль Новыя Эпіфаніі
.
..

– Чаго ты разгубіўся? – пад такім дэвізам 14 лютага ў Варшаве пачнецца XV фестываль Новыя Эпіфаніі. Тэмы прадстаўленых спектакляў, фільмаў і канцэртаў будуць прысвечаны складаным тэмам: хваробы, пакуты, смерць і жалоба.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Цэнтр думкі Яна Паўла ІІ.

-Фестываль Новыя Эпіфаніі з’яўляецца запрашэннем да супольнага перажывання тэатральных пастановак, супольнага слухання музыкі, а ў гэтым годзе таксама прагляду фільмаў. Гэта таксама ўдзел у дыскусіях пасля прагляду, каб можна было падзяліцца, як мы разумеем тое ці іншае пытанне. Тэмы – важныя, не заўсёды лёгкія. Гэта тэмы болю, цярпення, досведу страты. Фестываль скіраваны да ўсіх людзей, якія шукаюць, разважаюць, хочуць прайсці шлях духоўнай рэфлексіі, – кажа дырэктар Міхал Сэнк.

У рамках фестывалю адбудзецца 10 мастацкіх мерапрыемстваў: чатыры тэатральныя пастаноўкі, тры канцэрты і тры фільмы. Мерапрыемства працягнецца да 24 сакавіка.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Тэкст дыктоўкі да Дня роднай мовы прысвечаны 100-годдзю Быкава

13.02.2024 11:16
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.

У Варшаве адбудуцца чарговыя паказы намінаванага на Оскара, фільма-лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі «20 дзён у Марыупалю»

13.02.2024 10:43
У бліжэйшыя пятніцу і суботу ў Варшаве адбудуцца чарговыя паказы намінаванага на Оскара, фільма-лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі «20 дзён у Марыупалю».