Падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве, які пачнецца 23 траўня, свае працы выставяць 600 экспанентаў. Падчас імпрэзы, якая адбудзецца ў Палацы культуры і навукі, можна будзе сустрэць творцаў з Польшчы і з 13 іншых краінаў, у тым ліку: Францыі, Гішпаніі, Германіі, Украіны, а таксама незалежныя беларускія выдавецтвы.
.
Беларускія кнігі на Варшаўскім кніжным кірмашы можна будзе знайсці на стэндзе «Вольная Беларусь». Там будуць прадстаўлены выдавецтвы: Янушкевіч, SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat org, Gutenberg Publisher.
Сярод падзей – старт продажаў рамана Стывена Кінга «Ззянне» з аўтограф-сесіяй перакладчыцы Насты Карнацкай. Аўтограф сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі Альгерда Бахарэвіча «Капіатн Лятучая Рыба». Старт продажаў кнігі Сашы Гук «Соня, стой!», старт продажу кнігі Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». Аўтограф-сесія з Уладзімірам Арловым, Змітром Бартосікам і Алесем Аркушам ды інш.
Дырэктар кірмашу Яцэк Арыль анансуе ўдзел у мерапрыемстве тысячы аўтараў:
-Удзел ва ўсіх мерапрыемствах немагчымы, бо яны адбываюцца адначасова ў розных месцах, заўсёды застаецца пачуццё недастатковасці. Але вы выходзіце з горамі кніг і гэта самае цудоўнае. Кнігі некаторых аўтараў немагчыма знайсці ў вялікіх сетках кнігарняў, таму гэта магчымасць раз у год сустрэцца з гэтай літаратурай, часта нішавай, выдадзенай у невялікай колькасці.
Падчас сёлетняга кірмашу можна будзе пазнаёміцца з італьянскай літаратурай – ганаровым госцем мерапрыемства. Запланаваны прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі і прадстаўнікамі італьянскіх выдавецтваў.
Кірмаш працягнецца з 23 па 26 мая ў Палацы культуры і навукі.
ав