Беларуская Служба

Усё большае значэнне набывае нафтапорт у нямецкім Растоку

11.02.2025 18:07
Нафтаперапрацоўчы завод у Швэдзе, куды сыравіна паступае з порту ў Растоку, ўваходзіць у групу сямі найбуйнейшых НПЗ Нямеччыны і на 54% належыць расійскаму канцэрну «Раснафта»
   70  ,      PCK Raffinerie,
У цяперашні час 70% сырой нафты, якая пастаўляецца на нафтаперапрацоўчы завод PCK Raffinerie, транспартуецца па трубаправодзе з Растока ў ШведтJoel_420/ Shutterstock

На працягу многіх гадоў нафтапорт у Растоку меў нішавае значэнне для Нямеччыны. Аднак расійскае ўварванне ва Украіну гэта моцна змяніла. У цяперашні час 70% сырой нафты, якая пастаўляецца на нафтаперапрацоўчы завод PCK Raffinerie, транспартуецца па трубаправодзе з Растоку ў Шведт, — чытаем на польскім партале biznesalert.pl.

Летась у порт Растоку прыбыло 6 млн тон сырой нафты, якая пазней па нафтаправодзе ў трапіда на НПЗ у горад Шведт. Дырэкцыя порту ў Растоку паведаміла, што ў 2024 г. порт дасягнуў другога лепшага выніку па перавалцы грузаў за сваю 65-гадовую гісторыю.

Дзеля паставак нафты на PCK Raffinerie з мінулага года вядзецца мадэрнізацыя дока № 3. Затым ёсць канкрэтныя планы пашырэння новай глыбакаводнай набярэжнай ва ўсходняй частцы нафтапорта ў Растоку.

Нафтаперапрацоўчы завод у Швэдзе ўваходзіць у групу сямі найбуйнейшых НПЗ Нямеччыны і на 54% належыць расійскаму канцэрну «Раснафта». Да 2023 года гэты НПЗ перапрацоўваў толькі сырую нафту з Расіі. Берлін падкрэслівае, што больш не імпартуе расійскую нафту.

эж