Беларуская Служба

У Польшчы - рэкорднае падзенне цэн на другасным рынку жытла

17.02.2025 16:32
Сярод 17 найбуйнейшых гарадоў Польшчы зніжэнне цаны больш чым на 5% зафіксавалі ў Шчэціне (на 7,2%) і Лодзі (на 5,4%). Нязначныя зніжэння былі зафіксаваныя яшчэ ў пяці іншых гарадах.
             6       2013 .
У польскай сталіцы кватэры з другаснага рынку патаннелі за квартал больш чым на 6% — больш за ўсё з пачатку 2013 г.Gold Picture / Shutterstock.com

На працягу апошніх месяцаў 2024 г. кватэры на другасным рынку ў найбуйнейшых гарадах Польшчы патаннелі больш за ўсё за апошняе дзесяцігоддзе ў адрозненне ад жылля ў новабудоўлях, — чытаем на партале bankier.pl.

У некаторых найбуйнейшых гарадах, у прыватнасці ў Варшаве, нерухомасць з другаснага рынку яшчэ ніколі не была такой таннай у параўнанні з жыллём у новабудоўлях.

Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у 10 найбуйнейшых гарадах краіны цэны на кватэры на другасным рынку ўпалі ў IV квартале 2024 г.у сярэднім больш чым на 1%. Гаворка ідзе аб фактычных цэнах набыцця жылля, зафіксаваных у натарыяльных актах, а не аб цэнах, прапанаваных прадаўцамі. 

Папярэднія зніжэння цаны на кватэры на другасным рынку Нацбанк Польшчы фіксаваў у IV квартале 2022 г. і I квартале 2023 г., калі працэнтныя стаўкі дасягнулі самага высокага ўзроўню за апошнія 20 гадоў, а высокая інфляцыя знізіла рэальную пакупніцкую моц заробкаў больш за ўсё з 2007 г. Аднак тады падзенне цаны на нерухомасць не было такім імклівым, як у апошнія месяцы.

Эпіцэнтрам падзення апынулася Варшава. У польскай сталіцы кватэры з другаснага рынку патаннелі за квартал больш чым на 6% — больш за ўсё з пачатку 2013 г.

Сярод 17 найбуйнейшых гарадоў Польшчы зніжэнне цаны больш чым на 5% таксама зафіксавалі ў Шчэціне (на 7,2%) і Лодзі (на 5,4%). Нязначныя зніжэння былі зафіксаваныя яшчэ ў пяці іншых гарадах.

На іншым канцы гэтага рэйтынгу апынуўся Гданьск, дзе нерухомасць на другасным рынку парадаксальна даражэйшая на 2% у параўнанні з першасным рынкам.

эж