Беларуская Служба

Беларускую эканоміку чакаюць фатальныя наступствы

28.08.2020 15:34
Рэпрэсіі, звальненні, пагрозы, фальсіфікацыі – такую палітыку вядуць людзі, што трымаюцца цяпер усімі сіламі за ўладу.
Аўдыё
  • Зварот эканамістаў да беларускіх уладаў
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

Іх задача - запалохаць грамадства і спыніць пратэсы. Аднак спыненне пратэстаў ім не дапаможа. Рахунак ім выставіць эканоміка. Заплаціць яго будзе вельмі цяжка, кажуць эканамісты з усяго свету.

Больш за 150 эканамістаў з 25 краінаў свету падпісалі зварот да беларускіх уладаў. Яны папярэджваюць пра фатальныя наступствы для эканомікі, калі не пачнуцца перамовы і калі ўлада не ўзновіць павагу да правоў чалавека і эканамічных правоў беларусаў.

Сярод падпісантаў праф. Лешэк Бальцаровіч, праф. Станіслаў Гамулка, праф. Роэд Бітсма, праф. Крыстафэр Хартвелл, праф. Гергіеў Фішэр і іншыя прадстаўнікі вядомых універсітэтаў і даследчых цэнтраў з Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі і іншых краін.

Зварот ініцыяваў даследчы цэнтр CASE Belarus. Мы паразмаўлялі з намеснікам старшыні Цэнтру Алесем Аляхновічам пра тое, якія наступствы чакаюць беларускую эканоміку, калі зацягнецца палітычны крызіс

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл