Беларуская Служба

Польскія кампаніі сочаць за сітуацыяй у Беларусі

08.09.2020 11:12
Напружаная палітычная сітуацыя ў Беларусі пакуль не закранае польскіх кампаній, якія дзейнічаюць на тамтэйшым рынку.
Аўдыё
  • Польскія кампаніі сочаць за сітуацыяй у Беларусі.
         ,     .
Напружаная палітычная сітуацыя ў Беларусі пакуль не закранае польскіх кампаній, якія дзейнічаюць на тамтэйшым рынку.PAP/EPA/STRINGER

Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі рашуча пагоршылася. Пратэсты, рост запазычанасці, залежнасць ад паставак сыравіны з Расіі выклікаюць занепакоенасць у рэгіёне, у тым ліку таксама ў Польшчы.

Пастаўшчык прадуктаў ІТ-прамысловасці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, кампанія Asbis паведамляе, што ў першым паўгоддзі бягучага году продаж у Беларусі склаў амаль 7% даходаў кампаніі.

Таксама Lotos Oil, які ўжо мнoгія гады пастаўляе ў Беларусь змазачныя матэрыялы, паведамляе пра рост продажу ў даўжэйшай перспектыве. Канцэрн стварыў у Беларусі разбудаваную сетку продажу, якая прапануе прадукты амаль усіх сегментам рынку па ўсёй Беларусі.

Таксама паліўны канцэрт Orlen, які транзітам праз Беларусь атрымлівае нафту з Расіі, заяўляе, што пакуль з пастаўкамі ў НПЗ у Плоцку праблемаў няма.

Сітуацыя ў Беларусі мае вялікае значэнне таксама для Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG), якая транзітам праз Беларусь імпартуе расійскі газ.

„У цяперaшнi час пастаўкі рэалізуюцца паводле ранейшых дамоваў”, - запэўнівае PGNiG.

rp.pl/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі