Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў у інтэрв'ю TVP Info, што польскія ўлады робяць стаўку на забеспячэнне большай колькасці крыніц энергіі, паколькі яны павінны даць Польшчы энергетычны суверэнітэт. У гэтым кантэксце палітык згадаў атамную энергетыку.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча мае патрэбу ў пастаянных і надзейных крыніцах электраэнергіі:
- Гэткай крыніцай, якая таксама найбольш спрыяе клімату з’яўляецца ядзерная энергетыка. Менавіта таму мы рыхтуемся ў Польшчы да будаўніцтва атамных электрастанцый. Гэта таксама павінна загарантаваць Польшчы энергетычны суверэнітэт. Мы хочам мець уласныя электрастанцыі і ўласную электрычнасць, каб яна была даступная.
Прэзідэнт дадаў, што незалежнасць Польшчы падтрымліваюць таксама інвестыцыі, звязаныя з газам, напрыклад, газавы тэрмінал у Свіноуйсці, які ў цяперашні час пашыраецца, альбо газаправод Baltic Pipe, які будуецца з нарвежскага шэльфа.
«Гэтыя інвестыцыі ў будучыні павінны забяспечыць наш энергетычны суверэнітэт у галіне газавай энергетыкі», – сказаў прэзідэнт. Анджэй Дуда падкрэсліў, што плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго газавага тэрмінала – на гэты раз у Гданьску.
аз