Беларуская Служба

Апошні ўчастак Baltic Pipe ў Польшчы атрымаў станоўчую ацэнку Упраўлення тэхнічнага нагляду

12.07.2022 10:01
Кампанія Gaz-System запэўнівае, што інвестыцыя будзе завершаная своечасова, гэта значыць да 1 кастрычніка бягучага года.
Baltic Pipe
Baltic PipeAutorstwa Lemiel - Praca własna, based on File:Blank political map Europe in 2006 WF.svg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72808732

Упраўленне тэхнічнага нагляду дазволіла эксплуатацыю апошняга наземнага ўчастка Baltic Pipe у Польшчы, паведаміла кампанія Gaz-System. Даўжыня адрэзка, распаложанага паміж гарадкамі Няхожэ-Плоты (Niechorze-Płoty), складае 41 кіламетр. Ён злучае марскую частку газаправода з нацыянальнай газаправодавай сістэмай.
«Гэта таксама азначае пацвярджэнне тэхнічнай бяспекі для ўсяго наземнага ўчастка Baltic Pipe у Польшчы», – падкрэслілі ва Упраўленні тэхнічнага нагляду.

Старшыня кампаніі Gaz-System Тамаш Стэмпень (Tomasz Stępień) запэўнівае, што «інвестыцыя будзе завершаная своечасова, гэта значыць да 1 кастрычніка бягучага года».

41-кіламетровы ўчастак газаправода праходзіць праз 5 гмін Заходнепаморскага ваяводства: Рэваль, Тшэбятаў, Карніцы, Грыфіцы і Плоты.

Як паведамляе Gaz-System, наступным этапам гэтай інвестыцыі стане запаўненне трубаправода і ўвод яго ў эксплуатацыю. Адначасова вядуцца работы па будаўніцтве прыёмнага тэрмінала ў Канажэве (Konarzewo) і падрыхтоўцы злучэння з марскім адрэзкам газаправода.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Балгарыя і Грэцыя запусцілі газаправод

09.07.2022 08:13
Інвестыцыя дазволіць Балгарыі атрымліваць газ з іншых крыніц, акрамя Расіі.

Польшча актывізуе супрацу ў энергетыцы з Літвой

09.07.2022 11:27
Канцэрн «Orlen Group» і «Klaipedos Nafta AB» падпісалі пагадненне аб намерах аб супрацоўніцтве.