Беларуская Служба

Кіраўнік польскага ўраду: Да канца года Польшча імпартуе дадатковыя 9 мільёнаў тон вугалю

01.11.2022 13:31
Прэм'ер Маравецкі падкрэсліў, што мяняецца стаўленне мясцовых органаў улады да ўдзелу ў працэсе размеркавання вугалю.
ВугальMyriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да гэтага часу Польшча імпартавала з-за мяжы больш за 5 мільёнаў дадатковых тон вугалю, паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў эфіры TVP INFO. Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што ўжо запланаваныя наступныя пастаўкі гэтай сыравіны:

- Пакуль з-за мяжы былі імпартаваныя больш за 5 мільёнаў дадатковых тон вугалю. Да канца года імпартуем яшчэ 4 мільёны тон. То бок у лістападзе і снежні па 2 мільёны тон.

Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што мяняецца стаўленне мясцовых органаў улады да ўдзелу ў працэсе размеркавання вугалю:

- Я вельмі рады, што нам удалося пераадолець крызіс і муніцыпалітэты пагадзіліся, што працэс размеркавання вугалю добра падрыхтаваны ўрадам, і што яны здолеюць адабраць вугаль са складоў і паставіць тым, якім ён найбольш патрэбны – хатнім гаспадаркам.

Прэмʼер-міністр таксама адзначыў, што ўлады робяць усё магчымае, каб забяспечыць пастаўкі вугалю і знізіць кошт энергіі для хатніх гаспадарак. Ён таксама запэўніў, што ўрад пастаянна знаходзіцца ў курсе падзеяў.

Пасля апошняй сустрэчы вугальнага камітэта пад кіраўніцтвам прэмʼера прэс-сакратар урада Пётр Мюлер запэўніў, што вугаль будзе пастаўляцца ў мясцовыя органы ўлады на пастаяннай аснове. Паводле яго, асобныя муніцыпалітэты, паведамілі ваяводам пра свае патрэбы, якія складаюць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тон сыравіны.

TVP INFO/IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў высветліла, што няма змовы прадаўцоў вугалю

25.10.2022 15:21
Адна тона вугалю ў Польшчы каштуе ў сярэднім каля 3 тыс. злотых ($620). Ці цана звязаная з наўмысным дзеяннем уладальнікаў складоў?

Шахты па здабычы вуглю пад ціскам. Працуюць як у часы ПНР – кругласутачна, уключна з выходнымі

28.10.2022 15:06
Праца сем дзён на тыдзень, нават у непрацоўны час, выходныя дадаткова аплачваюецца на 100% – так выглядаюць сёння рэаліі працы ў шахтах. Горназдабываючыя кампаніі мусяць здабыць як мага больш вугалю, бо рынак мае патрэбу пасля таго, як у сакавіку ўрад увёў эмбарга на сыравіну з Расіі.