Беларуская Служба

У другім квартале колькасць вакансій у Польшчы склала 113,2 тысячы

12.09.2023 14:01
Гэта на 1,5 працэнта менш, чым у папярэднім квартале, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Напрыканцы другога квартала колькасць вакансій склала 113,2 тысячы, што на 1,5 працэнта менш, чым у папярэднім квартале, паведаміла ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Зніжэнне колькасці вакансій у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склала 24,2працэнта.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведамляе, што найбольшае за год зніжэнне колькасці вакансій адбылося ў сектары «фінансавая і страхавая дзейнасць».

Узровень вакантных працоўных месцаў застаўся на ўзроўні папярэдняга квартала (0,90 працэнта).

На канец другога квартала 2023 года вакантныя працоўныя месцы былі ў 5,8 працэнта з больш чым 626 тысяч суб'ектаў гаспадарання ў Польшчы. Іх было на 3,9 працэнта менш, чым на канец першага квартала бягучага года і на 9,6 працэнта менш, чым у канцы другога квартала 2022 года.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Беспрацоўе ў Польшчы ўтрымліваецца на рэкордна нізкім узроўні

12.09.2023 08:01
Апошні раз меншы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў зафіксаваны ў жніўні 1990 года – 4,5 працэнта.