У зімовым сезоне, які пачаўся ў мінулыя выходныя, пасажыры змогуць скарыстацца новымі рэйсамі з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна.
Польскія авіялініі LOT будуць лятаць у Рым у Італіі, венгерскі авійперавозчык Wizz Air адкрые рэйсы ў Агадыр у Марока, а грэцкая лінія Sky Express – у Афіны.
У сваю чаргу ірландскі перавозчык Ryanair паведаміў, што ўсе напрамкі, уведзеныя летам, будуць даступныя ў аэрапорце Шапэна таксама ў зімовым сезоне, гэта значыць: Алікантэ ў Іспаніі, Брусель, Пальма-дэ-Маёрка, Вена, Пафас на Кіпры. Акрамя таго, у зімовы сезон перавозчык дадасць адзін напрамак: Манчэстэр у Англіі.
У сваю чаргу ў аэрапорце Модлін пад Варшавай у зімовы сезон Ryanair адкрые тры новыя напрамкі: Капенгаген, Валенсія і Тырана ў Албаніі.
Паводле апошніх дадзеных, у першым паўгоддзі бягучага года польскія аэрапорты абслужылі больш за 23 мільёны пасажыраў, гэта значыць на 40 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
Больш за ўсё пасажыраў перавезлі: Ryanair (7,6 млн), LOT ( 5,3 млн) і Wizz Air (4,7 млн).
Сёлета ў летнім сезоне варшаўскі аэрапорт імя Шапэна абслужыў больш за 7,5 мільёна пасажыраў. Летась іх было больш за 14,4 мільёнаў.
PAP/аз