Беларуская Служба

Да канца года Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю плануе адкрыць яшчэ адзін офіс ва Украіне

10.09.2024 12:01
У сваю чаргу, надоечы адкрыты офіс агенцтва ў Львове, плануе на восень шматлікія дзелавыя мерапрыемствы.
Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю www.paih.gov.pl

Да канца бягучага года Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю плануе адкрыць чарговы офіс ва Украіне. Нагадваем, 19 жніўня быў адкрыты філіял агенцтва ў Львове, які дарэчы карыстаецца вялікім зaцікаўленнем, як з боку ўкраінскіх, так і польскіх кампаніяў.

Польскі бок адкрыў офіс у Львове з-за росту эканамічнага значэння згаданага горада, у тым ліку ў выніку пераездаў кампаній з цэнтральнай і ўсходняй Украіны.

«Гэтага проста чакаў ад нас польскі бізнес, які ўсё больш ахвотна ўдзельнічае ў праектах, звязаных з развіццём і адбудовай Украіны», - паведаміў старшыня Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю Анджэй Дыха.



Нагадваем, першае аддзяленне агенцтва было адкрытае ў Кіеве. У сваю чаргу, філіяў у Львове будзе супрацоўнічаць з рэгіянальнымі офісамі ў Любліне і Жэшаве. Па словах кіраўніка новастворанага офіса Караля Кубіцы, пасля трох тыдняў дзейнасці назіраецца вялікае зацікаўленне дзейнасцю агенцтва.

«Да нас звяртаюцца шматлікія кампаніі як з Польшчы, так і з Украіны. Таму восенню мы запланавалі шэраг дзелавых мерапрыемстваў на новым месцы», - сказаў ён.

Нагадваем, Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю адказвае за прыцягненне прамых замежных інвестыцый у Польшчу і падтрымлівае міжнароднае супрацоўніцтва польскіх прадпрыемстваў. Дзейнічае, як у Польшчы, так і па ўсім свеце праз прадстаўніцтва замежнага гандлю. Яно ўваходзіць у Групу Польскага фонду развіцця.

PAP/аз


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

70 мільярдаў злотых крэдытаў на інвестыцыі ў энергетычную трансфармацыю могуць атрымаць кампаніі ў Польшчы

10.09.2024 10:01
Паводле Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, гэта найбуйнейшыя сродкі для адначасовага размеркавання ў гісторыі членства Польшчы ў ЕС.