Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Наступіла зімовае пахаладанне на рынку працы

07.02.2025 16:32
Некалькі буйных прадпрыемстваў пачалі 2025 год з масавых звальненняў, сярод іншага, Poczta Polska, сетка гіпермаркетаў Carrefour, адзін з найбуйнейшых польскіх вытворцаў мэблі Black Red White, вядучы пастаўшчык авіяцыйнай прамысловасці Collins Aerospace і вядомая касметычная кампанія Oriflame. 
Ілюстрацыя Фота: shutterstock.com/Fishman64

Мінулы год скончыўся самай вялікай колькасцю групавых звальненняў, абвешчаных і здзейсненых з часу пандэміі. Цяжкім будзе і 2025 год, – піша пятнічная Rzeczpospolita.

Паводле штодзёнкі, некалькі буйных прадпрыемстваў пачалі 2025 год з масавых звальненняў, сярод іншага, Poczta Polska, сетка гіпермаркетаў Carrefour, адзін з найбуйнейшых польскіх вытворцаў мэблі Black Red White, вядучы пастаўшчык авіяцыйнай прамысловасці Collins Aerospace і вядомая касметычная кампанія Oriflame. Заяўленыя імі скарачэнні могуць ахапіць амаль 9,6 тысячы чалавек.

Як піша Rzeczpospolita, летась працадаўцы абвясцілі аб калектыўным звальненні 37,3 тыс. чалавек (на пятую частку больш, чым годам раней). У сваю чаргу колькасць тых, хто  фактычна страціў працу, вырасла за гэты час амаль на 60% — да 27 тысяч чалавек.

Паводле выдання, гэта было часткова вынікам скарачэння персаналу, пра які паведамлялася ў папярэднія гады, асабліва буйной рэструктурызацыі занятасці, якую кампаніі (напрыклад, банкі) расцягнулі на некалькі гадоў.

эж