Беларуская Служба

Rzeczpospolita назвала найбольшых «песімістаў» у польскай гаспадарцы 

11.02.2025 12:10
Аптымістычныя пагляд у будучыню вырас у галіне «Гатэлі, рэстараны, грамадскае харчаванне» на 6%,  у СМІ (інфармацыя і камунікацыя) на 8%, а 23% рост аптымізму можна заўважыць у сферы нерухомасці.
Ілюстрацыя Фота: LeonidKos/Shutterstock

Індустрыя рознічнага гандлю бачыць сваю будучыню ў змрочных фарбах, і 2025 год абяцае быць для яе яшчэ адным годам, поўным выклікаў, – чытаем у аўторкавым нумары Rzeczpospolita.

Штодзённка са спасылкай на справаздачу Dun&Bradstreet канстатуе, што ў першым квартале 2025 года індэкс дзелавога аптымізму ў Польшчы знізіўся да -1%, г.зн., «крыху пераважаюць песімістычныя погляды».

Аўтар тэксту падкрэслівае, што найменш аптымістычна глядзяць у будучыню прадпрыемствы рознічнага і гуртавога гандлю — тут перавага песімістаў складае ажно 15%.

Rzeczpospolita падкрэслівае, што не нашмат лепшая сітуацыя ў будаўнічай, фінансавай і металургічнай галінах польскай гаспадаркі. Тут, як адзначае  прэс-сакратар Dun& Bradstreet Poland Томаш Старжык, якога цытуе выданне, «пачуццё аптымізму ўпала да -13%».

Аптымістычныя пагляд у будучыню вырас у галіне «Гатэлі, рэстараны, грамадскае харчаванне» на 6%,  у СМІ (інфармацыя і камунікацыя) на 8%, а 23% рост аптымізму можна заўважыць у сферы нерухомасці.

Rzeczpospolita адзначае, што настроі ў гандлі не здзіўляюць, яны звязаныя са шматлікімі фактарамі.  «Пачынаючы з усё большага дамінавання дысконтнага канала на рынку, што азначае — вытворцы прапануюць горшыя ўмовы іншым гульцам, а спажыўцы робяць пакупкі, зыходзячы з цаны тавару», — кажа старшыня Польскай гандлёвай палаты, дадаючы, што ёсць таксама павелічэнне мінімальнай заработнай платы і многіх іншых выдаткаў, такіх як цэны на газ і энергію.

эж