Беларуская Служба

Наступствы рэвалюцыі: Арменія трымае курс на Захад?

26.07.2019 19:41
''Падчас рэвалюцыі Нікол Пашынян выбраў правільную стратэгію: ён ніколі не рабіў гэтую яе ’’каляровай’’, ніколі не заклікаў пляваць на Расію ды ісці ў бок ЗША, Еўропы ці Кітаю''.
Аўдыё
  • ''Падчас рэвалюцыі Нікол Пашынян выбраў правільную стратэгію: ён ніколі не рабіў гэтую яе ’’каляровай’’, ніколі не заклікаў пляваць на Расію ды ісці ў бок ЗША, Еўропы ці Кітаю''.
Nikol Paszynian
Nikol PaszynianKacper Kawecki/Shutterstock.com

Крыху больш чым год таму Арменія перажыла ’’аксамітную рэвалюцыю’’. Нягледзячы на прыход новых сілаў да ўлады ў гэтай закаўказскай краіне, Расія стрымана адрэагавала на рэвалюцыйныя змены.

Мы бачым, якім чынам пуцінскі рэжым дэструктыўна ўздзейнічае на Украіну пасля Майдану. Аднак армянскія рэвалюцыянеры таксама дэкларавалі прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям. Чаму такія імклівыя перамены ў Арменіі не выклікалі алергічнай рэакцыі Масквы?
На гэта пытанне адказвае госць нашай студыі Сцяпан Грыгарян кіраўнік армянскага даследчыцкага асяродка ''Аналітычны цэнтр па глабалізацыі і рэгіянальнаму супрацоўніцтву''.

-Так, сапраўды, Расея ўспрыняла рэвалюцыю спакойна і гэта выклікае розныя падазрэнні, аднак тут няма ніякай змовы. Гэта тлумачыцца вельмі проста. Арменія, гэта не Украіна. У Арменіі няма ’’пятай калоны’’. Ніводзін армянін ніколі не пойдзе супраць сваёй ідэнтычнасці, а ў нас больш чым 95% гэта армяне. Калі грамадства вырашыла падтрымаць Ніколу Пашыняна (сённяшняга прэм’ера) Расія ўжо нічога не магла зрабіць, па гэтаму яны не адважылася ўмешвацца.

Гэта па-першае, а па-другое, падчас рэвалюцыі Нікол Пашынян выбраў правільную стратэгію. На мітынгах ён ніколі не рабіў гэтую рэвалюцыя ’’каляровай’’. То-бок ён ніколі не заклікаў пляваць на Расію ды ісці ў бок ЗША, Еўропы ці Кітаю. Пашынян заўжды падкрэсліваў, што ён будзе рэалізоўваць шматвектарную палітыку. Кіраўніцтва Расіі зразумела, што для іх няма вялікай небяспекі.

Аднак, Нікол Пашынян, яго атачэнне, новыя міністры і дэпутаты, ўсе з большага маладыя, яны нават не валодаюць рускай мовай. Безумоўна, такое становішча непрымальнае для Расіі і яна вядзе супраць Арменіі гібрыдную вайну. Вядома, не на такім узроўні, як ва Украіне, аднак вядзе. Перад усім Расія робіць стаўку на былыя армянскія эліты, а менавіта на былога прэзідэнта Робэрта Качарана.

слухайце аўдыё

Эдуард Жолуд