На паўднёвым Каўказе пераплятаюцца інтарэсы адразу некалькіх глабальных і рэгіянальных гульцоў. Расія, якая распачала злачынную вайну супраць Украіны, не валодае дастатковай колькасцю рэсурсаў для падтрымання свайго ўплыву на іншыя краіны. Нядаўні прыклад падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыі таму яскравым пацвярджэннем.
Аднак яшчэ раней Расія прадэманстравала сваю слабасць у адносінах з Турцыяй. Летась увосеенВосенню, пасля гадавой азербайджанскай блакады Нагорнага Карабаха (па-армянску Арцах), больш за 100 тысяч армян пакінулі гэты рэгіён, а Ерэван цалкам страціў кантроль над тэрыторыяй.
Слухайце аўдыё!
Тым не менш, менавіта расійскія міратворцы павінны былі гарантаваць бяспеку жыхароў самаабвешчанага Нагорнага Карабаха. Як абыякавая пазіцыя Масквы ў дачыненні да свайго фармальнага саюзніка па АДКБ — Арменіі — уплывае на расійскі ўплыў у гэтай закаўказкай краіне? Ці сапраўды Арменія разварочваецца на Захад? Ці зможа Ерэван, пасля прайгранай вайны за Арцах, знайсці агульную мову з Анкарой і Баку? Гэтыя пытанні Беларуская служба задала армянскаму палітолагу Сцяпану Грыгарану:
— Складаныя змены адбываюцца ў Арменіі, вельмі складаныя. Сапраўды, Расія не выканала сваёй функцыі як саюзніка. І пытанне не толькі ў Нагорным Карабаху. Многія забываюць, што пасля 44-х дзённых вайны за Карабах, пасля гэтага ў 2021 годзе, у 2022 годзе адбыліся атакі Азербайджана на Арменію. Было акупавана каля 200 квадратных кіламетраў тэрыторыі Арменіі. І Расія тады таксама не дапамагла. Больш таго, 28 лістапада гэтага года на саміце АДКБ у Астане Пуцін сказаў, што ніхто не нападаў на Арменію. І таму АДКБ не мела ніякіх абавязкаў дапамагчы Арменіі. То бок, калі няма агрэсіі супраць Арменіі, навошта ёй дапамагаць?
Гэта вельмі сур'ёзная заява, таму што ў напрамку горада Джэрмук, які знаходзіцца у глыбіні 9 кіламетраў у Арменіі, у гэтым напрамку войскі Азербайджана амаль да Джэрмука дайшлі. То бок, яны ўглыбіліся мінімум на 6-7 кіламетраў у тэрыторыю Арменіі. І Пуцін кажа, што гэта не Арменія фактычна.
То-бок, мы бачым нават на гэтым адным прыкладзе глыбіню крызісу ў адносінах Арменіі з Расіяй. Таму, так, Арменія пачала змяняць знешнепалітычны курс. Але я б сказаў, што ёсць элементы еўраінтэграцыі, яны ясна бачныя. Хаця канчатковага пакуль рашэння няма, менавіта інтэгравацца ў Еўрапейскі Саюз. Але рух у кірунку еўраінтэграцыі ёсць. Відавочна супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам. І больш таго, зараз пачалося пашыранае супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам. Маніторынгавая місія ЕС знаходзіцца на армяна-азербайджанскай мяжы з боку Арменіі. Мы можам ясна сказаць, што Арменія пачала дыверсіфікаваць сваю знешнюю палітыку. Плюс з акцэнтам на еўраінтэграцыю. Юрыдычна пакуль канчатковага такога рашэння няма, але яно будзе ў бліжэйшы час.
Сцяпан Грыгаран звяртае ўвагу на тое, што значная частка армянскага грамадства шчыра верыла Расіі, разлічваючы на яе як на гаранта бяспекі, а жыхары Арцаха наўпрост звязвалі сваё выжыванне з актыўнай пазіцыяй так званых расійскіх міратворцаў. Аднак спадзяванні армян аказаліся марнымі, працягвае эксперт:
— Асобна хачу падкрэсліць адну рэч, яна вельмі важная не толькі для Арменіі, але і для Беларусі, для іншых краін, якія маюць або мелі саюзніцкія адносіны з Расіяй. Расія ў любы момант можа іх кінуць. Таму што здрадзіць армянам Нагорнага Карабаха — гэта ж трэба было ўмець! І разам з Азербайджанам выгнаць армян з Нагорнага Карабаха. А ўсе ведаюць, што найбольш адданыя Расіі армяне — гэта армяне Нагорнага Карабаха, гэта вядомая рэч. То бок яны сапраўды вельмі верылі Расіі, яны патрабавалі, каб былі расійскія міратворцы.
Многія не ведаюць гэтай гісторыі. Калі скончылася 44-дзённая вайна, амерыканцы прапанавалі іншых міратворцаў. Напрыклад, з паўночных краін, напрыклад, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Але карабахскія армяне выступілі катэгарычна супраць. Яны не проста казалі “не”, яны проста сказалі, што гэта кепска скончыцца для амерыканцаў, для фінаў. Армяне Карабаха казалі толькі і толькі рсскія. Значыць, расійскія міратворцы прыйшлі і выганалі іх разам з Азербайджанам амаль год, 11 месяцаў, трымалі ў блакадзе іх і гэтак далей.
Вы ўяўляеце, я хачу, каб вы не толькі палітычна на гэта пытанне паглядзелі, яшчэ б паглядзелі б чыста па чалавечы. То бок простыя людзі верылі ў Расію, верылі, што Расія дапаможа. Патрабавалі, каб расійскія міратворцы былі размешчаны ў Карабаху. І расійскія міратворцы іх здрадзілі. Ну, больш правільна — здрадзіў Пуцін. Гэта не выпадковыя рэчы, на гэта рэчы трэба звяртаць увагу.
Тым не менш, гістарычна Расія ў гады Генацыду армян, учыненага Турцыяй у канцы ХIX - на пачатку XX стагоддзя, сапраўды ратавала армян ад фізічнага знішчэння. Сучаснае геаграфічнае становішча Арменіі таксама нельга назваць спрыяльным. Азербайджан і Турцыя, Грузія і Іран — суседзі Арменіі, а добрасуседскія адносіны Ерэван мае толькі з Іранам і Грузіяй, апошняя, па сутнасці, збочыла з еўраатлантычнага шляху, а Іран прадстаўляе адну з галоўных пагроз заходняму свету.
У святле такога раскладу сіл, ці не накаваная Арменія знаходжання у сферы расійскага ўплыву?
— Вы правільна ахарактарызавалі становішча Арменіі, але адна справа, калі Расія па нейкіх прычынах не дапамагае Арменіі ў сувязі з яе інтарэсамі з Турцыяй і Азербайджанам. А зусім іншая - удзел Расіі ў дзеяннях супраць нас. Расія актыўна ўдзельнічала ў акцыях супраць Арменіі і нават заахвочвала Азербайджан да нападаў на нашу краіну. Расійскія памежнікі, якія знаходзіліся на 17 пунктах уздоўж мяжы з Азербайджанам, не аказвалі дапамогі Арменіі. Наадварот, яны давалі інфармацыю азербайджанскай арміі, аблягчаючы ёй уваход на нашу тэрыторыю. Закрыем тэму Расіі наступным чынам: яны нас здрадзілі. Гэта ненадзейныя партнёры, і самае галоўнае - яны сапраўды супраць нас.
Гэта азначае, што, як бы цяжка ні было, нам трэба шукаць выйсце. Калі Расія выступае супраць нас разам з Азербайджанам, значыць, нам трэба задумацца аб тым, што рабіць далей. Наш урад, на мой погляд, абраў правільны шлях.
Безумоўна, неабходна паспрабаваць знайсці агульную мову з Турцыяй і Азербайджанам, як бы цяжка гэта не было. У гэтым кантэксце нашыя саступкі ў розных пытаннях варта ўспрымаць як крокі ў правільным кірунку. Турцыя, здаецца, пачала рэагаваць на нашу палітыку. Прынамсі, апошнія заявы прэзідэнта Эрдагана і міністра замежных спраў Фідана ўсяляюць пэўныя надзеі.
Азербайджан, нягледзячы на варожую палітыку, якая працягваецца, падпісаў з Арменіяй дагавор аб дэлімітацыі і дэмаркацыі размежавальных ліній. Мы павінны памятаць аб неабходнасці знаходзіць выйсце праз працу з рэгіянальнымі гульцамі. Гэта першае. Неабходна змякчаць супрацьстаянне з Азербайджанам - менавіта гэта цяпер і робіць наш урад. Часткова гэта ўдаецца, але не цалкам.
Па-другое, у нас няма праблем з Грузіяй і Іранам. У Грузіі, якая б улада ні была, яны заўсёды будуць супрацоўнічаць з Арменіяй - гэта я магу сцвярджаць упэўнена. Іран — ідэалагізаваная краіна, але адносіны з Тэгеранам прагматычныя і добрасуседскія. Нам неабходна, акрамя рэгіянальнага супрацоўніцтва і спроб выбудоўвання адносін з Турцыяй, актыўна працаваць з Еўропай і ЗША.
Многія лічаць, што гэтыя краіны знаходзяцца далёка, але іх уплыў у Арменіі велізарны. Таксама варта звярнуць увагу на тое, што ўжо два гады Азербайджан не нападае на нас. Першая прычына гэтага – прысутнасць назіральнікаў ЕС на мяжы з Азербайджанам. Там нашы хлопцы не гінуць ужо два гады. А ведаеце, дзе гінуць? Дзе стаяць расійскія так званыя міратворцы. Другое - супрацоўніцтва з ЗША, якое само па сабе стрымлівае агрэсію. І не трэба ўводзіць іх войска.
Важна актыўнае супрацоўніцтва з Захадам. Таму я заклікаю наш урад як мага хутчэй распрацаваць праграму інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз. Не важна, што зараз адбываюцца нейкія змены ў Грузіі ці Турцыі. Інтэграцыя з Захадам павінна быць больш актыўнай. Таксама трэба знаходзіць агульную мову з суседзямі, як бы цяжка гэта не было, у тым ліку з Турцыяй.
Мы абмеркавалі адносіны на лініі Ерэван-Масква з кіраўніком армянскага аналітычнага цэнтра глабалізацыі і рэгіянальнага супрацоўніцтва Сцяпанам Грыгаранам. У наступнай частцы нашага размовы слухайце пра тое, як Арменія спрабуе пераадолець наступствы доўгай і згубнай палітычнай і ваеннай арыентацыі на Расію, ці зможа Арменія вырвацца з імперскіх абдымаў Расіі. Слухайце неўзабаве.
Эдуард Жолуд