Беларуская Служба

На Варшаўскім форуме па бяспецы размаўлялі пра Беларусь

04.10.2019 17:26
У Варшаве таксама абмеркавалі пытанні НАТА, у тым ліку датычныя ўзмацнення гэтак званага ўсходняга флангу і росту выдаткаў на ўзбраенні.
Аўдыё
  • Варшаўскі форум па бяспецы праходзіў 2-3 кастрычніка
     2-3
Варшаўскі форум па бяспецы праходзіў 2-3 кастрычнікафота: twitter.com/WarsawForum

У Варшаве прайшоў форум па бяспецы. У мерапрыемстве ўдзел прынялі вядучыя эксперты, палітыкі, вайскоўцы і прадстаўнікі бізнесу з краін Еўропы і ЗША. На форуме таксама гаварылі пра Беларусь.

Галоўным арганізатарам мерапрыемства, якое прайшло шосты раз, з’яўляецца Фонд імя Казімежа Пуласкага. Сярод тэмаў, якія сёлета абмяркоўваліся ў польскай сталіцы, былі пытанні функцыянавання Паўночна-Атлантычнага пакту, у тым ліку датычныя ўзмацнення гэтак званага ўсходняга флангу і росту выдаткаў на ўзбраенні.

У Варшаве размова таксама ішла аб павелічэнні ролі жанчын у працы і службе на карысць бяспекі ды прыняцці палітычных рашэнняў, і таму сярод удзельнікаў было шмат жанчын-афіцэраў. Акрамя таго, эксперты размаўлялі пра кібербяспеку, бяспеку ў галіне эканомікі і энергетыкі. Закраналіся таксама іншыя шматлікія пытанні.

Варшаўскі форум па бяспецы праходзіў 2-3 кастрычніка.

А сярод удзельнікаў форуму быў эксперт па вайсковых пытаннях і пытаннях бяспекі, кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. З ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл