Беларуская Служба

Францыя і Вялікабрытанія спрачаюцца з-за лоўлі рыбы

10.05.2021 13:36
70 французскіх караблёў заблакавалі порт у сталіцы Джэрсі Сент-Хельер.
Маяк на выспе ДжэрсіPawel Grzegorz z Pixabay

На мінулым тыдні прайшоў вельмі кароткі, амаль ваенны, канфлікт паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй, чытаем у газеце Dziennik Gazeta Prawna. Выспа Джэрсі, якая належыць брытанскаму каралеўству, патрабавала ад французскіх рыбаловаў трымацца далей ад яе берагоў. Канфлікт узнік на фоне Брэкзіту, калі Вялікабрытанія выйшла з Еўразвязу. Гэта аднак не змяніла сітуацыі выспы, якая лічыцца самакіравальнай часткай каралеўства. Нягледзячы на гэта, за ўвесь перыяд прыналежнасці Лондана да ЕЗ, раён рыбнай лоўлі для лакальных і французскіх рыбаловаў быў вызначаны. Французскія судны не маглі лавіць бліжэй, чым у трох мілях ад берага выспы. Зараз, пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, ранейшыя ўмовы павінны захавацца да 2026 года, аднак са зменай дыяпазону лоўлі з 3 на 6 міль ад берага.

Улады Джэрсі вырашылі аднак дадаць дадатковую ўмову французскім рыбаловам – калі яны хочуць лавіць рыбу ў гэтай зоне, яны павінны прадставіць доказы таго, што рабілі гэта да Брэкзіту. Шматлікія караблі не могуць даказаць гэтага, бо іх няма сучаснага навігацыйнага абсталявання, якое паказвала б гісторыю лакалізацыі. Французскі ўрад у адказ пагразіў выспе спыніць пастаўку электрычнасці. 95% яе Джэрсі атрымлівае менавіта з кантынентальнай Францыі. Дадаткова, французскія рыбаловы ў лічбе 70 заблакавалі порт сталіцы выспы Сент-Хельер. Пасля перамоваў з лакальнымі ўладамі яны сышлі, аднак справа не закончылася рашэннем. На месца былі высланыя брытанскія вайсковыя адзінкі, але іх выкарыстанне не спатрэбілася. Зараз справа павінна разглядацца на вышэйшым палітычным узроўні, каб вырашыць, ці ўлады Джэрсі парушылі дамову пра Брэкзіт, ці не, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.

аев

МЗС Францыі: Лукашэнка не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Беларусі

30.04.2021 09:11
Францыя таксама ў чатыры разы павялічыла дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам і журналістам.

Міністры замежных спраў G7 абмяркоўваюць пагрозы з боку Расіі і Кітая

04.05.2021 10:43
Лондан бачыць у першай вочнай сустрэчы міністраў за два гады магчымасць умацаваць падтрымку міжнароднай сістэмы

Восенню брытанцаў будуць прывіваць трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19

05.05.2021 17:31
Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымала ўжо палова грамадзян Вялікабрытаніі.