Беларуская Служба

Чым адрозніваюцца стылі будавання палітычнай пазіцыі заходніх і ўсходніх лідараў

10.05.2021 15:40
На фоне таго, што назіраем у Расіі і Беларусі да Дня перамогі, узнікае пытанне чаму сённяшнія палітыкі арганізоўваюць падобныя мерапрыемствы, у якіх галоўную ролю граюць насамрэч сённяшнія лідары, а пра тагачасных герояў забываюць.
Здымак мае ілюстрацыйны характарValery Sharifulin/PAP/ITAR-TASS

9 мая 1945 на свеце не было ні Пуціна, ні Лукашэнкі, аднак сёння падчас урачыстых парадаў гэта яны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі. Палітычны PR або будаванне пазіцыі лідара ў іх адбываецца зусім іншым чынам, чым у дэмакратычных краінах. Усходнія лідары амаль не прысутнічаюць у публічным жыцці, не маюць сваіх сацсетак, а сваю пазіцыю даносяць людзям праз афіцыйныя СМІ. Тым часам на Захадзе ўсё часцей палітык, які не мае свайго акаўнта на фэйсбуку або твітары, становіцца ўсё менш і менш вядомым. Прамая сувязь з выбаршчыкамі неабходная для таго, каб быць бачным, а таксама, каб заваёўваць новы электарат, кажа Жанэта Чыжнеўска з Польскага таварыства PR:

-Актыўнасць у інтэрнэце патрэбная палітыкам, бо ім карыстаецца, паводле даследаванняў, больш за 70% насельніцтва Польшчы. Палітыкі ўсё лепш адчуваюць сябе ў гэтым, усё лепш знаходзяць свой спосаб наладжвання кантакту з выбаршчыкамі. Яны таксама атрымліваюць зваротную сувязь наконт таго, як прымаюцца грамадствам іх ідэі. Тут трэба задумацца, навошта нам сёння гэтая актыўнасць у сацсетках. Яна важная, напрыклад, таму, што калі палітык будзе бачны ў пошуку, будзе мець артыкул у Вікіпедыі, будзе актыўны ў папулярных сацсетках, у яго будзе магчымасць кантраляваць тое, што пра яго пішуць. Лічыцца тое, што пішуць пра нас на першай старонцы Google. Сёння ўжо важна, каб тое, што паказваецца на ёй, было створанае асабіста намі, бо гэта дае нам кантроль. Калі палітык хоча мець разуменне таго, што пра яго пішуць, ён павінен сачыць за сваёй актыўнасцю ў сацсетках.

Здаецца, што сітуацыя выглядае зусім інакш на постсавецкай прасторы. Як Пуціна, так і Лукашэнку цяжка знайсці ў новых СМІ. Калі яны там з’яўляюцца, то дзякуючы сваёй камандзе па PR, якая вядзе іх сацсеткі. Саміх кіраўнікоў, карыстаючыхся смартфонамі, не ўбачым. Інакш сітуацыя выглядае ва Украіне. Уладзімір Зяленскі вядзе вельмі шырокую актыўнасць у сацсетках. У яго свой акаўнт як у фэйсбуку, твітары, WhatsApp, так і іншых сетках. Летась папулярным стаў яго відэазварот на групе дальнабойшчыкаў у WhatsAPP, якія інфармавалі адзін аднаго пра кантролі і магчымасці пазбегнуць аплаты розных падаткаў і штрафаў. Такі зусім прамы выхад да грамадства спрычыняецца не толькі да таго, што чалавек мае кола сваіх «фанатаў», але і да таго, што людзі прымаюць яго, як звычайнага чалавека. Ва Украіне, як і краінах Захаду, 8 або 9 мая – гэта свята памяці пра ахвяр крывавых шасці гадоў вайны. У Расіі і Беларусі ж яно стала дэманстрацыяй сілы. Нягледзячы на тое, што ветэранаў усё менш, пра тых, хто застаўся пры жыцці, думаюць усё менш, бо Дзень перамогі стаў магчымасцю будаваць сваю пазіцыю, пра што кажа Максім Кац на сваім відэаблогу:

-Перамога над ворагам усяго чалавецтва, гітлераўскім рэжымам, выглядае як адзіная кропка, у якой усё мінулае сходзіцца. У ёй відавочнае дабро – Савецкі Саюз, зло – нацызм, сапраўдная народная ахвяра, сапраўдная перамога, якая легітымізуе ўладу. Гэтая перамога падвяргалася меншай рэвізіі ў паслясавецкі перыяд. Гэта супольная гісторыя, у якой няма супярэчнасцяў. Чаму Пуцін ва ўладзе? Таму што ён – спадчыннік перамогі. Усе дыскусіі пра злачынствы савецкага рэжыма прымаюцца як спроба пярэчыць легітымнасці сённяшняй улады. Таму культ Перамогі такі важны для пуцінскай улады і 9 мая замянілася ў галоўнае дзяржаўнае свята. Гэтым тлумачыцца тое, чым для Пуціна пытанне Перамогі ў далёкай вайне з’яўляецца больш важным, чым дабрабыт краіны сёння. І чаму ён звяртае на гэта нашмат больш увагі.

У гэтым і выяўляецца вялікая розніца ў падыходзе да дзяржаўных святаў і вядзення палітыкі, будавання свайго PR у краінах Захаду і Усходу. Калі ў 2020 годзе распачалася пандэмія COVID-19, краіны захаду адмовіліся ад святкавання ў вялікім маштабе Дня перамогі. Лідары дзяржаў або склалі кветкі да помнікаў героям вайны, або запісалі зварот да народаў, усіх, хто змагаўся і іх нашчадкаў. У Расіі тым часам парад перанеслі і адзін раз у гісторыі перамога 9 мая святкавалася 24 чэрвеня. Усё гэта было зроблена дзеля падтрымання рытуалу, накшталт рэлігійнага свята, якім Перамога стала ў сучаснай Расіі. Гэта феномен, які не прысутнічае ў дэмакратычных краінах, дзе палітыкі будуюць сваю пазіцыю перш за ўсё на ўласных поспехах, а не ўспамінанні мінулага.


Альберт Ежы Вяжбіцкі

Гісторык: Для Беларусі Другая сусветная вайна пачалася ў верасні 1939 года

09.05.2021 10:30
Савецкая прапаганда пераконвала, што Вялікая Айчынная вайна пачалася ў 1941 годзе, нагадвае Ігар Мельнікаў.

Уладзімір Пуцін: Расія будзе цвёрда абараняць свае нацыянальныя інтарэсы

09.05.2021 12:01
Традыцыйным ваенным парадам адзначылі ў Маскве 76-ю гадавіну заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Беларусы пачалі святкаванне Дня перамогі ў 23:34

09.05.2021 13:54
Гэта робіцца ў знак павагі да несправядліва асуджаных па артыкуле 23.34 КаАП.

Святкаванне Дня перамогі ў Беларусі не абыходзіцца без затрыманняў

09.05.2021 16:02
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу.