Беларуская Служба

Паміж Варшавай і Вашынгтонам распальваецца канфлікт вакол польскага апазіцыйнага тэлеканалу

12.08.2021 15:02
«Гэтыя заканадаўчыя акты супярэчаць прынцыпам і каштоўнасцям, на якіх пабудаваныя сучасныя і дэмакратычныя дзяржавы».
Аўдыё
  • «Гэтыя заканадаўчыя акты супярэчаць прынцыпам і каштоўнасцям, на якіх пабудаваныя сучасныя і дэмакратычныя дзяржавы».
Сейм прыняў папраўкі ў закон аб СМІКрыніца: PAP/Wojciech Olkuśni

У сераду, 11 жніўня Сейм Польшчы прыняў папраўкі да Закону аб тэлерадыёвяшчанні, якія дазваляюць адмаўляць медыякампаніям у ліцэнзіі на вяшчання ў выпадку, калі іх штаб-кватэры знаходзяцца па-за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны.

Ініцыятарам зменаў выступіла кіроўнай партыя «Права і справядлівасць», якая такім чынам хоча абмежаваць уплыў замежнага капіталу на медыяпрастору Польшчы.

Аднак апазіцыя і нават ужо былая частка ўрадавай кааліцыі (партыя «Паразуменне» Яраслава Говіна) лічаць, што папраўкім у Закон аб тэлерадыёвяшчанні з’яўляюцца атакай на свабоду слова, незалежнасць СМІ а таксама ўдарам па добрым адносінам з асноўным хаўруснікам Польшчы – ЗША.

У выпадку, калі новаўвядзенні будуць канчаткова зацверджаны Сенатам, ліцэнзію можа страціць найбуйнейшы прыватны тэлеканал TVN, які фінансуецца амерыканскай групай Discovery. Праглядаюцца абрысы канфлікту са Злучанымі Штатамі.

Пасля прыняцця Сеймам гэтых паправак рэакцыя Вашынгтону не прымусіла сябе чакаць. Ужо ў чацвер, 12 жніўня Дзяржаўны сакратара Злучаных Штатаў Энтані Блінкен у сваім твітэры даслоўна напісаў наступнае:

- Мы занепакоеныя тым, што польскі парламент прыняў закон, які істотна аслабляе свабоду СМІ. Нашыя агульныя каштоўнасці – наша агульная бяспека. Свабодныя і незалежныя СМІ робяць нашу дэмакратыю мацней, робяць трансатлантычны альянс больш устойлівым і з'яўляюцца асновай нашых двухбаковых стасункаў. Гэты законапраект можа нанесці шкоду інвестыцыйнаму клімату ў Польшчы. Гэтыя заканадаўчыя акты супярэчаць прынцыпам і каштоўнасцям, на якіх пабудаваныя сучасныя і дэмакратычныя дзяржавы. Мы звяртаемся да польскага ўраду з заклікам прадэманстраваць сваю прыхільнасць гэтым агульным прынцыпам не толькі на словах, але і на справе.

Дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен перакананы што прынятыя папраўкі ў Закон аб радыёфаніі і тэлебачанні, істотна аслабляюць свабоду СМІ ў Польшчы, «над будаўніцтвам якой палякі працавалі так доўга». Амерыканскі палітык падкрэсліў, што «закон наўпрост накіраваны супраць інвестыцый ЗША, якія забяспечваюць сумеснае развіццё і бяспеку».

Дзяржаўнаму сакратару ЗША ўторыў і кіраўнік апазіцыйнай фракцыі «Грамадзянская кааліцыя» Барыс Будка, які выказаў упэўненасць у тым, што ў Сенаце папраўкі «Права і справядлівасці» не пройдуць:

-Гэтыя папраўкі павінны адправіцца наўпрост у сметнік. Гэты закон неканстытуцыйны, ён супярэчыць міжнародным пагадненням. Новаўвядзенні маюць закрыць рот свабодным СМІ.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, каментуючы рэакцыю ЗША на прыняцце зменаў у Закон аб радыёфаніі і тэлебачанні заявіў, што «запрашае» спецыялістаў з боку амерыканскіх партнёраў «прааналізаваць тое, аб чым мы тут гаворым».

У сваю чаргу дэпутатка Сейму ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Ёанна Ліхоцка падкрэслівае, што змены ў Закон аб радыёфаніі і тэлебачанні, накіраваныя на дасканаленне правілаў функцыянавання медыяльнага рынку ў Польшчы, а не супраць нейкага канкрэтнага тэлебачання:

-Гэты змены не датычаць нейкага абранага вяшчальніка. Новаўвядзеннямі мы намагаемся больш канкрэтызаваць працу вяшчальнікаў з розных куткоў свету, якія збіраюцца распачаць вяшчальную дзейнасць на польскім медыяльным рынку. У сувязі з гэтым новаўвядзенні не павінны выклікаць такія вялікія эмоцыі, дадзеныя нормы дзейнічаюць з 2004 года, а цяпер мы вырашылі ліквідаваць магчымасць абыходзіць гэтыя вымаганні.

Прэсавы сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер баронячы зацверджаныя нормы спасылаўся на вопыт іншых еўрапейскіх дзяржаў:

-Мы ўводзім нормы, якія ўжо даўно дзейнічаюць у іншых еўрапейскіх дзяржавах. Польскі парламент прымае тыя законы, якія лічыць слушнымі.

У той жа час прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у чацвер, што такія змены, якія робяць больш жорсткімі правілы ў дачыненні да замежнага капіталу ў галіне тэлебачання і радыё, не накіраваны супраць ніводнай станцыі:

-У нас няма ніякіх намераў адносна канкрэтнага тэлеканала, гаворка ідзе толькі аб узмацненні жорсткасці правілаў, каб не было сітуацыі, у якой кампаніі з па-за межаў Еўрапейскага Звязу куплялі б медыя ў Польшчы.

Пакуль застаецца няясным, як далёка хаўруснікі Польшча і ЗША зойдуць у спрэчцы аб так званым законе «AntyTVN», аднак ужо цяпер відавочна, што ў абодвух стаўкі павялічваюцца.

Слухайце аўдыё!

iar/pr/эж

Польскі Сейм прыняў папраўкі ў закон аб СМІ

12.08.2021 08:05
Апазіцыя называе закон «замахам на свабоду слова» ў Польшчы, а кіроўныя пераконваюць, што падобныя законы дзейнічаюць у іншых краінах ЕС.

ЗША занепакоеныя прынятымі ў Польшчы законамі

12.08.2021 08:45
Гаворка ідзе пра закон аб СМІ і закон, які дазваляе патрабаваць кампенсацыі за адабраную камуністычнымі ўладамі маёмасць.