Беларуская Служба

Павал Усаў: Першая катэгорыя, якая імкнецца да пошуку лепшага жыцця – гэта маладыя людзі

14.02.2024 15:10
Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 1 верасня «встряхнуть вузы».
Аўдыё
  • Павал Усаў: Першая катэгорыя, якая імкнецца да пошуку лепшага жыцця – гэта маладыя людзі, працэс не спыніць
Павал Усаў.

Паводле яго, гэта значыць павысіць якасць адукацыі (атрымліваецца, што чамусьці за амаль 30 гадоў яго кіравання гэтага не ўдалося зрабіць) і выключыць уцёкі за межы краіны.

Першая катэгорыя, якая імкнецца да пошуку лепшага жыцця і лепшых умоваў для самарэалізацыі, – гэта маладыя людзі. Гэты працэс не спыніць, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

-Сістэма, якая сфармавалася ў Беларусі пасля 2020 году, якую можна назваць нэататалітарызмам, па-сутнасці, не прадугледжвае магчымасці развіцця грамадства і сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Структуры па рэалізацыі ўлады скіраваныя на тое, што спрыяе дэградацыі і развіццю грамадства. Перад усім гэта звязана з татальным кантролем, немагчымасцю праяўляць актыўнасць у думках і дзеяннях, абмежаваннем умоваў для эканамічнай актыўнасці. Калі людзі не ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, то яны спыняюць развіццё і любую актыўнасць, ці шукаюць магчымасць рэалізаваць сябе за межамі. Першая катэгорыя, якая імкнецца да пошуку лепшага жыцця і лепшых умоваў для самарэалізацыі, – гэта маладыя людзі. Гэта ў большасці студэнты, якія разумеюць, што перспектыў для кар’еры ў Беларусі няма, а сітуацыя толькі пагаршаецца. Магчымасць быць уцягнутымі ў вайну таксама застаецца сур’ёзнай. Таму маладыя людзі не бачаць магчымасці заставацца і імкнуцца выехаць. Гэтыя тэндэнцыі і працэсы спыніць немагчыма. Акрамя ўвядзення забароны на выезд з краіны. Хутчэй за ўсё, па гэтаму шляху рэжым і пойдзе. Так ці інакш гэты працэс – закрыццё межаў, а з іншага – спробы з’ехаць – будуць спрыяць вымыванню эканамічна і сацыяльна актыўнага насельніцтва, далейшай дэградацыі асобных сістэм і грамадства ў цэлым.

Поўны каментар у далучаным гукавым файлам.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Супольныя спісы «экстрэмістаў» сведчаць пра далейшы працэс палітычнай інтэграцыі Расіі і Беларусі

07.02.2024 16:49
Беларусь і Расія працуюць над абʼяднаннем спісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў», паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.