Беларуская Служба

Гары Каспараў: Калі б Літва, Латвія і Эстонія не былі ў НАТА, там ужо былі б расійскія танкі

27.03.2024 09:01
Лідар расійскай антыпуцінскай апазіцыі пераконвае, што чацвёртая сусветная вайна ўжо працягваецца.
Гары КаспараўАўтар: European Union, 2024, CC BY 4.0, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=130864628

Калі Украіна не пераможа, вайна не скончыцца. Нават заключэнне міру не скончыць вайны. Скончыць яе можа толькі параза Пуціна, кажа ў інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita адзін з лідараў расійскай антыпуцінскай апазіцыі, чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў.

«Сусветная вайна ўжо ідзе – чацвёртая запар. Пуцін і сілы, якія стаяць за ім, жадаюць рэваншу за паразу ў трэцяй – халоднай вайне», – сцвярджае Каспараў. На пытанне, «ці ёсць у Пуціна стратэгічныя планы ўварвацца ў Талін, Вільню, Рыгу або Варшаву», Каспараў адказаў: «Калі ён б мог, ён бы ўжо ўварваўся».

«Калі б Літва, Латвія і Эстонія не былі ў НАТА, там ужо былі б расійскія танкі. Я ў гэтым не сумняваюся(…) Але давайце не думаць, што ва ўладзе(расійскай – рэд.) ідыёты», – сказаў Каспараў. «Яны ведаюць, які вайсковы патэнцыял у абʼяднаных сіл Украіны з Польшчай, краінамі Балтыі, Фінляндыяй і Швецыяй. Падтрымка Амерыкі не была б патрэбная. Вайна скончылася б цягам двух тыдняў», – пераконвае лідар расійскай антыпуцінскай апазіцыі.

Паводле яго, у Пуціна ёсць свой план – ён хоча заняць Украіну і мабілізаваць украінцаў у войска. Затым, падмацаваўшыся такім чынам, ён хацеў бы працягваць вайну.

На пытанне, ці Пуцін рэаліст, Каспараў адказаў: «Так, ён фанатык, але і поўны рэаліст. Навошта яму нападаць на Літву? Спачатку ён зойме Украіну, а потым будзе выстаўляць патрабаванні літоўцам. Як у 1940 годзе», – паясніў Гары Каспараў і дадаў, што «калі Украіна падзе, Польшча стане буфернай дзяржавай». «Кажуць, што кожны сантыметр тэрыторыі НАТА будзе абаронены. Паглядзім», – дадаў расійскі апазіцыянер.

Паводле яго, Пуцін ставіцца да вайны з Украінай, як да вайны з НАТА. Калі выйграе, то будзе лічыць, што выйграў з усім альянсам. Менавіта таму, паводле яго, вайну трэба закончыць ва Украіне.

аз

Гары Каспараў: Вайна скончыцца, калі Украіна разграміць Расію

27.04.2022 11:56
"Таму галоўная задача на сёння – максімальная дапамога Украіне – ваенная, гуманітарная, таксама харчовая".

Каліноўцы прадаюць з аўкцыёна апошняе шампанскае, вырабленае ў Бахмуце

10.11.2023 19:10
Сродкі, сабраныя на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку палка і расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе ўкраінскай арміі.