Беларуская Служба

Польскі ўрад уводзіць сур'ёзныя змены для ўкраінскіх уцекачоў

30.03.2024 08:56
Выданне «Rzeczpospolita» піша, пра радыкальныя змены для ўкраінцаў у Польшчы.
.
. PAP/Mykola Kalyeniak

Яны будуць тычыцца, сярод іншага, дазволаў на пражыванне на тры гады і адмены субсідый для цэнтраў, дзе пражываюць да дзесяці чалавек. Каб змагацца з паталогіямі, урад радыкальна змяняе правілы, якія дзейнічаюць у дачыненні да ўцекачоў – піша ў «Rzeczpospolita».

Рэвалюцыйныя змены для прыезджых з Украіны, асабліва тых, хто карыстаецца бясплатным харчаваннем і пражываннем, павінны быць унесеныя ў праект зменаў у адмысловы закон, які ўступіў у сілу два гады таму, пасля пачатку вайны ва Украіне.

Як піша газета, урад «хоча мець большы кантроль над уцекачамі там, дзе ён фінансуе ежу і пражыванне, а таксама ў школах». Скасоўваецца сістэма фінансавання знаходжання ўкраінцаў (40 злотых у суткі на чалавека) у невялікіх гасцявых дамах да дзесяці чалавек.

Паводле намесніка міністра ўнутраных справаў Мацея Душчыка, сустракаюцца злоўжыванні. Здараецца, што гаспадары выкарыстоўваюць бежанцаў для бязвыплатнай працы.

Урад плануе аплачваць знаходжанне ўкраінцаў толькі ў тых месцах, якія маюць дамоўленасці з ваяводам. Сёння ў цэнтрах калектыўнага размяшчэння пражываюць 39 937 чалавек (4,2% бежанцаў), дадае «Rz».

ав

У Варшаве прэзентавалі новы праект, створаны з думкай пра бежанцаў

26.11.2023 10:34
Зараз у чатырох Мірных дамах пражывае больш за 100 чалавек.

Фундацыя Humanosh адкрыла праект, накіраваны на прафесійную падрыхтоўку і інтэграцыю бежанцаў

27.11.2023 14:56
Пачалося ўсё з падтрымкі палітычных уцекачоў з Беларусі ў 2020 годзе.

Працадаўцы на траціну менш адгукаюцца на рэзюмэ ўкраінак, чым полек

31.01.2024 17:28
Рэакцыя працадаўцаў на рэзюмэ ўкраінак амаль на 30 працэнтаў меншая, чым на рэзюмэ полек з такімі ж кампетэнцыямі і дасланыя на тыя ж пасады. Польскі эканамічны інстытут апублічыў даклад «Уцекачы з Украіны на польскім рынку працы: магчымасці і перашкоды».