Беларуская Служба

Жыхары Польшчы чакаюць ад Украіны большай удзячнасці за дапамогу

10.03.2025 16:08
Таксама, на думку большасці палякаў, неабходна далей падтрымліваць Украіну, нават без удзелу ЗША.
    .
Сімвал блізасці палякаў і ўкраінцаў.Фота: https://samorzad.gov.pl/web/gmina-wierzbica/pomoc-dla-uchodzcow-z-ukrainy

Палякі мяркуюць, што неабходна працягваць падтрымліваць Украіну, нават без удзелу ЗША. Гэтак жа думаюць французы, брытанцы і - у меншай ступені - немцы. Але і ў Польшчы таксама больш чакаюць ад украінцаў, паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на вынікі даследавання міжнароднай арганізацыі More in Common.

У Польшчы 65% апытаных выказаліся за тое, каб Еўропа дапамагала Украіне нават без ЗША, у Вялікабрытаніі – 66%, у Францыі – 57% і 54 адсоткі ў Германіі. Супраць падтрымкі былі адпаведна 18, 17, 23 і 30 працэнтаў апытаных.

Як адзначае Rzeczpospolita, за аказанне дапамогі Украіне выказваюцца прыхільнікі абедзвюх буйных палітычных партый. “За” 88% выбаршчыкаў “Грамадзянскай кааліцыі” і 70% выбаршчыкаў “Права і справядлівасці”. Менш прыхільнікаў падтрымкі (34%) сярод выбаршчыкаў партыі “Канфедэрацыя”.

Газета таксама адзначае, што даследаванне IBRIS для More in Common паказвае, што жыхары Польшчы чакаюць ад Украіны большай удзячнасці за дапамогу. На пытанне, «Ці Украіна выказвае Польшчы належную падзяку за аказаную падтрымку?», 62 адсоткі рэспандэнтаў адказалі адмоўна.

45% апытаных палякаў пагадзіліся з тэзісам, што спыненне падтрымкі Украіны аслабіць пазіцыі Польшчы ў свеце. Пераважная большасць бачыць стратэгічнае значэнне барацьбы Украіны з расійскім агрэсарам дзеля бяспекі Польшчы.

нг