Беларуская Служба

Суд пацікавіўся, што ўваходзіць у сакрэтную дамову аб выдачы расійскага шпіёна

14.03.2025 16:10
Рашэнне ў гэтай справе вынес дасведчаны суддзя Павел дзю Шато. Аўтары артыкула адзначаюць, што Рубцоў ці Пабла Гансалес Ягуэ, быў звольнены з польскага арышту, а затым з'ехаў з Польшчы.
          ,      ,  .
Агент Павел Рубцоў выбудоўваў сваю легенду і асобу як Пабла Гансалеса, журналіста і эксперта па Усходняй Еўропе, у Іспаніі.Фота з адкрытых крыніц.

Суд пацікавіўся, што ўваходзіць у сакрэтную дамову аб выдачы расійскага шпіёна

Суддзя прыпыніў працэс над расійскім шпіёнам Паўлам Рубцовым. Суд патрабуе раскрыць таемныя ўмовы яго экстрадыцыі ў Расію, у тым ліку інфармацыю пра тое, ці можа абвінавачаны ўвогуле прыехаць у Польшчу – выданне Rzeczpospolita раскрывае падаплёку гэтага рашэння.

Суддзя Поль дзю Шато прыпыніў разгляд справы на нявызначаны тэрмін, матывуючы гэта тым, што Рубцоў знаходзіцца не ў Польшчы і таму справа не можа быць працягнута. Нацыянальная пракуратура абскардзіла рашэнне. Суд нават не спрабаваў выклікаць абвінавачанага ні па адным з трох адрасоў, адзначылі ў пракуратуры. Аказваецца, падставай для гэтага рашэння з'яўляецца пагадненне, паводле якога Польшча пагадзілася выдаць Расіі шпіёна на запыт ЗША.

«Абвінавачаны знаходзіцца не ў Польшчы» – такім чынам суд абгрунтаваў прыпыненне справы. Але адкуль ён гэта ведае, калі не правяраў? – пытае пракуратура.

Рубцоў быў звольнены з польскага арышту 1 жніўня мінулага года ў рамках абмену шпіёнамі паміж ЗША і Расіяй. Яго абменьвалі на асуджаных у Расіі, між іншым на грамадзян ЗША і Германіі.

Згода польскіх уладаў вызваліць шпіёна да суда – не звычайная практыка польскага крымінальнага працэсу – выклікала моцную крытыку.

Праз два тыдні ў дачыненні да Рубцова Люблінскі аддзел нацыянальнай пракуратуры накіраваў абвінаваўчае заключэнне.

6 сакавіка дасведчаны суддзя, абраны на працэс, Павал дзю Шато (Paweł du Château) вынес рашэнне прыпыніць працэс на нявызначаны тэрмін – абгрунтаванне на паўстаронкі зводзіцца да заявы, што «абвінавачаны знаходзіцца не ў Польшчы». Такое рашэнне выключна ў інтарэсах Рубцова, піша Rzeczpospolita.

Як тлумачыць газеце суддзя Анна Пташэк, прэс-сакратар Акруговага суда ў Варшаве, суд хоча высветліць, на якіх умовах абвінавачаны быў экстрадаваны расійскім уладам – на дадзены момант такой інфармацыяй ён не валодае.
Анна Пташэк сказала, што суд запатрабаваў ад Канцылярыі прэм'ер-міністра, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства нацыянальнай абароны прадставіць — у працэдуры сакрэтнай інфармацыі — паведаміць фармальна-прававыя ўмовы, якія суправаджалі экстрадыцыю і перадачу Рубцова расійскаму боку.

Згода польскіх уладаў вызваліць шпіёна да судовага працэсу выклікала моцную крытыку.
Рашэнне суду крытыкуе, між іншым, былы міністр юстыцыі, прафесар Збігнеў Цвёнкальскі. Ён пытаецца, адкуль суд даведаўся, што Рубцоў не знаходзіцца ў Польшчы. На яго думку, прыпыненне разгляду справы было заўчаснае.

яс